-
Наши новости
-
03 октября 2024
-
02 октября 2024
-
01 октября 2024
-
30 сентября 2024
-
-
З падзякай — бераставіцкім настаўнікам.
03 октября 2022Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Гэта свята людзей, якія не толькі даюць веды, але і паказваюць прыклад годнасці і сумлення будучым пакаленням. Нямала прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі і ў нас на Бераставіччыне.
Сёння мы знаёмім толькі з некаторымі, але віншуем і дзякуем усім. “Самая высокая ўзнагарода – падзяка вучня”
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алекшыцкай сярэдняй школы Галіна Румак больш за сорак гадоў аддала педагогіцы і дзецям.
Але першапачаткова яна нават і не думала, што стане настаўніцай.
-Я хацела быць трактарысткай, мой тата быў перадавы трактарыст, і я вельмі хацела быць, як ён, як Паша Ангеліна, — усміхаецца Галіна Уладзіміраўна. — А мама марыла, каб я стала аптэкарам або акушэркай, і калі пасля восьмага класа я агучыла ёй сваё жаданне, дома была такая сварка! Але потым мы знайшлі кампраміс, і я паступіла ў Пінскае педвучылішча. І цяпер, калі я задумваюся, кім бы я магла яшчэ быць, калі б не была настаўнікам, то нават не ўяўляю сябе ў іншай сферы. Я люблю дзяцей, стараюся іх разумець, і яны даюць мне невычарпальную энергію.
Галіна Румак родам з Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пачынала свой прафесійны шлях у школе ў Пінску, дзе засталася пасля заканчэння педвучылішча, бо аб гэтым прасіў народны ансамбль песні і танца “Палескія зоры”, дзе яна была салісткай падчас вучобы і працягвала супрацоўніцтва.
Потым яна паступіла завочна ў БДУ і вярнулася ў Ляхавіцкі раён, дзе працавала настаўніцай пачатковых класаў, затым пяць гадоў працавала загадчыцай дзіцячага садка ў Чаркасах. У 1989 годзе лёс накіраваў яе на Бераставіччыну, яна прыехала сюды працаваць выхавальніцай у дзіцячы садок у Масалянах. Праз год там адкрылася школа, і Галіна Уладзіміраўна перайшла на пасаду настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, потым стала намеснікам дырэктара і працавала там больш за дваццаць гадоў да закрыцця школы. Цяпер яна выкладае беларускую мову і літаратуру ў Алекшыцкай сярэдняй школе, прывівае любоў да роднага слова і беларускай культуры ў сваіх вучняў.
Галіна Уладзіміраўна – чалавек рознабаковых захапленняў, і ўмее дзяліцца імі з дзецьмі.
Яна вельмі любіць музыку, паэзію, тэатр, таму са сваім класам даследуе беларускі фальклор, развучвае народна-побытавыя танцы, песні, каб дзеці ведалі іх і перадавалі далей. Доўгі час яна вяла драматычны гурток, які заўсёды займаў прызавыя месцы, і цяпер часта рыхтуе з вучнямі інсцэніроўкі.
Думаю, што многія ведаюць Галіну Румак і як таленавітага паэта і краязнаўцу.
- Мяне вельмі цікавіць гісторыя, усё, што звязана з маёй краінай, жыццё маіх продкаў, — прызнаецца Галіна Уладзіміраўна. — Я веру, што чалавек народжаны для нейкай мэты, як кажуць, кожнаму яго жыццёвы шлях зоркамі напісаны. Пажыўшы на Бераставіччыне, я стала цікавіцца гісторыяй раёна, і мне вельмі многае адкрылася. Часам нават прыходзіць такое разуменне, што ты для гэтага нарадзіўся, бо табе адкываецца тое, што ніхто іншы не бачыць.
На сваіх уроках настаўніца стараецца падыходзіць да вучняў з разуменнем, захаваць годнасць кожнага дзіцяці, а з канфліктных сітуацый выходзіць з гумарам.
За гады педагагічнай працы ў яе сабралася вельмі многа ўзнагарод розных узроўнеў, але самай высокай узнагародай яна лічыць падзяку вучняў.
- Вельмі прыемна, што пры сустрэчы выпускнікі заўсёды падыходзяць да мяне, вітаюцца, усміхаюцца і дзякуюць. Многія тэлефануюць, рады мяне бачыць, гэта для мяне галоўная ўзнагарода, — гаворыць настаўніца. — Я таксама помню кожнага свайго настаўніка, і з тымі, хто яшчэ жывы, падтрымліваю сувязь. Мне, наогул, вельмі пашанцавала ў жыцці, мяне акружаюць цудоўныя людзі – што ў Масалянскай школе, дзе былі такія самаадданыя настаўнікі, што ў Алекшыкацкай, дзе працуюць спецыялісты высокага класа, тут ёсць на каго раўняцца, і моцны калектыў прымушае рухацца наперад.
«Главное – безусловная любовь к детям»
В широком спектре педагогических профессий значимое место занимают и воспитатели дошкольного образования. Для ребенка, который приходит в детский сад, они совмещают в себе маму и учителя, который открывает ему дверь в окружающий мир и знакомит с его тайнами.
-Это очень ответственная миссия, ведь каждый маленький ребенок – как чистый лист бумаги, и что ты изначально напишешь на этом листе, сложно уже потом исправить, — говорит воспитатель дошкольного образования Макаровской средней школы Анна Губар. – Поэтому за воспитание дошкольников нужно браться со всей ответственностью и безусловной любовью. Дети открыты и доверчивы, и нужно уметь сохранить их доверие, найти точки соприкосновения своего сердца с сердцем ребенка, чтобы воспитать из него хорошего человека.
Анна Викторовна работает с разновозрастной группой детей в возрасте от 3 до 6 лет, это отличительная особенность дошкольных учреждений сельской местности, в которых немного воспитанников. Конечно, в этом есть своя сложность, потому что для каждой возрастной группы внутри этой группы воспитатель должен продумать и свои занятия, и режим дня, и даже способ общения.
Поэтому Анна Губар находится в постоянном поиске творческих идей, которые помогут заинтересовать детей, постоянно повышает свою квалификацию, принимает участие в фестивалях педагогического творчества и много времени уделяет самообразованию. В свое время она была победителем районного конкурса «Учитель года – 2014», и сейчас внедряет в свою работу новые методики обучения дошкольников, к примеру, метод визуализации. Лэпбук из фетра, созданный Анной Викторовной, победил в районном конкурсе и принимал участие в областном этапе. В этом году ее группа заняла первое место в конкурсе «Безопасное детство» среди учебно-педагогических комплексов, а еще она со своим воспитанником участвовала в научно-практической конференции, где они представляли исследование «Куда и почему ходит дрожжевое тесто?»-Я иногда задумываюсь, что еще в жизни я смогла бы делать так хорошо, как я делаю свою работу, и прихожу к выводу, что это все-таки мое призвание, — улыбается Анна Викторовна. – Мне нравится работа с детьми, их открытость, интерес к тебе, и я уверена, что наша профессия не позволяет стареть, хоть сейчас уже ко мне в группу ходит мальчик, у мамы которого я тоже была воспитателем. С дошкольниками я работаю с 1984 года, и не жалею, что выбрала эту стезю, ведь она наполненная теплом детских сердец и их искренней любовью ко мне, а это дорогого стоит.