-
Наши новости
-
03 октября 2024
-
02 октября 2024
-
01 октября 2024
-
30 сентября 2024
-
-
Навагоднiя прыгоды пачалiся! Падарунак для дзяцей ад прафсаюзнай арганiзацii.
22 декабря 2021На ўваходзе ва ўладанні Бераст-Зюзі юных гасцей сустрэлі Снегавікі і прапанавалі ім згуляць у квэст-гульню.На кожнай пляцоўцы сядзібы дзецям неабходна адшукаць магічныя артэфакты кожнай пары года і з іх дапамогай скласці чароўны каляндар, пераблытаны міфалагічным персанажам Хапуном. Тады Вясна, Лета і Восень змогуць вярнуцца ў свой час і Новы год наступіць у тэрмін.
І вось прыгоды пачынаюцца. На пляцоўках юныя госці знаёмяцца з міфалагічнымі істотамі Начніцай, Вужалкай, Паветнікам, Гаёўкай, са старадаўнімі беларускімі легендамі і паданнямі, магічнымі заклічкамі і народнымі гульнямі, а таксама з вартаўнікамі кожнай пары года – вясновымі птушкамі-Жаўрукамі, летнім Царом-вужом, восеньскім Млынаром і зімовым Бераст-Зюзяй.
Каб прайсці квэст, удзельнікам трэба пастарацца – праявіць кемлівасць і спрытнасць пры выкананні заданняў гаспадароў казачных пляцовак.
Дзеці з запалам і азартам уключаюцца ў гульню. І вось усе згубленыя часткі календара знойдзены, магічныя артэфакты – птушка, папараць-кветка, збожжавы сноп і калядная зорка – сабраны, усе заданні выкананы і нават флэшмоб з Завеяй і Гаёўкай станцаваны. Засталося толькі сустрэцца з Бераст-Зюзяй у яго чароўных пакоях, правільна скласці каляндар і паклікаць Новы год.
Канешне ж, доўгачаканая сустрэча з міфалагічным уладаром зімовых халадоў адбылася. Дзеці, якія яшчэ загадзя атрымалі ад бераставіцкага Дзеда Мароза лісты з запрашэннем у рэзідэнцыю і віншаваннямі, з задавальненнем прачыталі яму навагоднія вершыкі, праспявалі песні і атрымалі салодкія падарункі. Навагодні карагод вакол прыгажуні-ёлкі завяршыў прыгодніцкую квэст-гульню.
Але вандроўка ў рэзідэнцыю яшчэ не завяршылася. У пакоях Спадарыні Завеі – незвычайна прыгожых і ўтульных – юныя экскурсанты пазнаёміліся з вырабамі раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Самаробны цуд», пабывалі ў “Чароўнай краме”, дзе змаглі згуляць у бяспройгрышную латарэю і набыць навагоднія вырабы ручной работы майстроў Бераставіцкага Дома рамёстваў. Сувеніры стануць выдатным напамінам пра казку, якая ажыла ў гэтыя навагоднія дні ў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі.