-
Наши новости
-
11 ноября 2024
-
08 ноября 2024
-
07 ноября 2024
-
06 ноября 2024
-
-
Меркаванне. «Абарона Айчыны – справа ўсенародная».
22 февраля 2024Віталій Галавач, старшыня Алекшыцкага сельскага Савета депутатаў, дэпутат Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў:
– Беларусы – мірныя людзі, і палітыка нашай краіны носіць выключна абарончы характар. Як сказаў Прэзідэнт, мы вычарпалі ліміт на рэвалюцыі і войны, і ўсе пытанні зараз прапануем вырашаць не на полі бою, а за сталом перагавораў. Але сёння вельмі напружаная сітуацыя ў свеце, і трэба ўмацоўваць бяспеку краіны перад абліччам новых пагроз. Упэўнены, што паспяхова супрацьстаяць непрыкрытай гібрыднай агрэсіі супраць нашай рэспублікі дапаможа толькі адзінства беларускага народа.
Вядома, у Беларусі выбудавана эфектыўная сістэма абароны, і найбольш важныя задачы ў гэтым накірунку вырашае армія. Але я лічу, што быць гатовымі абараняць сваю краіну павінна не толькі войска ці людзі ў пагонах, але і кожны з нас. Бо толькі надаўшы гэтай справе ўсенародны характар, можна гарантаваць паспяховую абарону дзяржавы.