-
Наши новости
-
03 октября 2024
-
02 октября 2024
-
01 октября 2024
-
30 сентября 2024
-
-
Гісторыка-патрыятычны час “Квітней, мой край, паднебам жураўліным!”
08 июля 2021Другога ліпеня на плошчы каля філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў гісторыка-патрыятычны час “Квітней, мой край, паднебам жураўліным!”; у рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка”. Прысвячалася дадзенае мерапрыемства Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзейнічала кніжная выстава “ Любуюсь тобою, моя Беларусь”. На ёй была прадстаўлена літаратура гістарычнага зместу, дзе чытачы змаглі пазнаёміцца з гісторыяй свайго краю, а таксама мастацкія творы пра нашу Радзіму.
Бібліятэкар пазнаёміла моладзьз гісторыяй узнікнення свята – Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Падрабязна расказала пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны – Герб і Сцяг.
Гучалі песні і вершы пра нашу Беларусь.
Маладыя людзі з задавальненнем паудзельнічалі ў віктарыне“Знаўцы”, дзе кожны змог паказаць свае веды ў вобласці гісторыі незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Фіналам сталі побытавыя танцы.