-
Наши новости
-
07 октября 2024
-
06 октября 2024
-
05 октября 2024
-
04 октября 2024
-
-
“На шляху яднання”
06 апреля 20216 красавіка ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла дыялогавая пляцоўка “На шляху яднання”, да 25-годдзя яднання народаў Беларусі і Расіі - ў рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка”.
Эпіграфам да мерапрыемства стаў выраз: “Адна ў нас калыска – зялёны край,славянская зямля”.
У ёй прынялі удзел моладзь і члены БРСМ РСУП “Алекшыцы”, а таксама намеснік дырэктара па ідэялагічнай рабоце Алеся Капіца і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Галавач.
Спачатку бібліятэкар Зоя Хлебнікава распавядала прысутнічым пра некаторыя звесткі і факты з гісторыі яднання нашых братэрскіх народаў: агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі. Сувязі рускага і беларускага народаў маюць глыбокія карані, якія ніхто не зможа падкапаць і разарваць. Яны ідуць з глыбіні стагоддзяў, надаючы гэтаму “дрэву-волату” надзвычайную сілу і моц. Звярнула ўвагу на літаратуру, якая была прадстаўлена на выставе “ Беражы Беларусь, ганарыся родным краем!”
Увазе ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі быў прапанаваны відэафільм “Беларусь – Расія: 25 гадоў разам”, у якім асвяшчаўся ўвесь шлях інтэграцыі паміж народамі Расіі і Беларусі.
Адбылося абмеркаванне вышэй сказанага. Кожны мог выказаць свой пункт гледжання на дадзеную тэму, паспрачацца ў тым , ці іншым пытанне. Гэта быў адкрыты дыялог, дзе кожны змог выказаць сваю думку.
Выступіў старшыня “Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Галавач. Ён акрэсліў тое, што нашы дзве краіны радняць агульная гісторыя і культура. Раўнапраўе, узаемапавага, сяброўства – вось асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае, доўгатэрміновае супрацоўніцства паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.
Падводзячы вынік, хочацца сказаць: атрымаўся вельмі канструктыўны дыялог у цёплай атмасферы і узаемаразуменні.
Все фото