- 
					
					Наши новости- 
			
			30 кастрычніка 2025
- 
			
			30 кастрычніка 2025
- 
			
			29 кастрычніка 2025
- 
			
			28 кастрычніка 2025
 
- 
			
			
- 
					  На свяце нацыянальных прысмакаў “Макараўскія выкрунтасы” частавалі выпечкай.11 верасня 2023У суботу, 9 верасня, свята нацыянальных прысмакаў “Макараўскія выкрунтасы” завяршыла чараду брэндавых святаў на Бераставіччыне. Фэст прысвечаны макараўскай выпечцы – кулінарным шэдэўрам, вядомым на ўсю акругу, а таксама макараўскім гаспадыням – умеліцам, якія, захоўваючы традыцыі, ствараюць гэтыя шэдэўры з нацыянальным каларытам.  Свята ў Макараўцах – выдатная магчымасць дакрануцца да сакрэтаў нацыянальнай кухні. І не толькі дакрануцца, але і пачаставацца прысмакамі. На фэсце дзейнічала выстава-дэгустацыя макараўскай пякарні “Салодкі перапалох”. Макараўскія гаспадыні пастараліся на славу.      Але “Макараўскія выкрунтасы” – гэта яшчэ і шмат музыкі, песень, танцаў. Свае музычныя і танцавальныя нумары гасцям свята ад шчырай душы падарылі юныя і дарослыя ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы, работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падчас канцэрта “Разам з сябрамі спяваем, гуляем!”.         Працавала інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей. Работнікі аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі гульнявую праграму.  Працавалі атракцыёны, фота-зоны, гандлёвыя кропкі і фуд-корт.      Завяршылася свята дыскатэкай “Будзе салодка”. Святлана Ганчарова, фота Наталлі Таргонскай 

 
						 
						 
						 
						































