-
Наши новости
-
17 ноября 2024
-
14 ноября 2024
-
13 ноября 2024
-
11 ноября 2024
-
-
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2018»
06 августа 2018Раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2018» прайшоў 28 ліпеня ў аграгарадку Пархімаўцы.
Хто сказаў, што на сяле застаюцца толькі старэйшыя людзі, а ўсе маладыя ўцякаюць у горад? На самай справе і ў вёсках шмат маладых сямей, якія працуюць на сельгаспрадпрыемствах, расцяць дзяцей, знаходзяць час для творчасці, вядуць асабістую гаспадарку і сваімі рукамі робяць прыгожымі і ўтульнымі свае дамы і прысядзібныя участкі. Менавіта ў гэтым змаглі ўпэўніцца ўсе, хто наведаў у мінулую суботу аграгарадок Пархімаўцы і прысутнічаў на раённым конкурсе «Уладар сяла — 2018».
Арганізатары праекта, а імі выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ”, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі не проста конкурсную праграму, а сапраўднае свята як для ўдзельнікаў праекту, так і для усіх жыхароў і гасцей аграгарадка.А прыехала для ўдзелу ў праекце “Уладар сяла – 2018” пяць лепшых маладых сямей нашага раёна. За ганаровае званне быць лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны змагаліся сем’і Грышчанкаў з Вялікіх Эйсмантаў, Казакоў з Пархімаўцаў, Карповічаў з Лішкаў, Бірук з Масалян і Кулікоўскіх з Алекшыцаў.
Все фотоУ конкурсе “Давайце пазнаёмімся” удзельнікі прадстаўлялі візітныя карткі сваіх сем’яў, у творчай форме расказвалі пра сябе і свае захапленні, даказалі журы і гледачам, што іх сем’і дружныя, актыўныя і сапраўды творчыя.Шматдзетная сям’я Кулікоўскіх з аг. Алекшыцы таксама выступала не ў поўным складзе, без малодшага сыночка, затое двое старэйшых сыноў вельмі эмацыянальна расказвалі пра сваю сям’ю, у якой тата Стас працуе вадзіцелем у РСУП “Алекшыцы”, а мама Вера – заатэхнік у гэтай жа гаспадарцы.У наупстным конкурсе “Дрывасек” муж і жонка на час распілоўвалі бервяно, мужрубаў дровы, а жонка складала акуратныя паляніцыЗатым яны паказалі, як ладзяць са свойскай жывёлай, прадэманстравалі ўменне распрагаць і запрагаць каня.У сельскай спартыўнай эстафеце да бацькоў ужо далучылі дзеці, і яны разам змагаліся за званне самых спартыўных.А затым яшчэ таты мелі магчымасць паказаць, што яны майстры на ўсе рукі і вырубаць з дапамогай сякеры дошку-стальніцу.
Падводзячы вынікі раённага конкурсу “Уладар сяла – 2018”, першы сакратар райкама БРСМ Ірына Вайцюк выказала надзею, што ўсе яго ўдзельнікі атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый, а маладыя сем’і сталі яшчэ больш з’яднанымі.Ірына Міхайлаўна ўручыла Падзячныя пісьмы і памятныя падарункі ад райкама БРСМ за ўдзел у конкурсе сем’ям Кулікоўскіх з аг. Алекшыцы і Бірук з аг. Масаляны, а таксама Граматы і падарункі за трэцяе і другое месца сям’ям Грышчанка з аг. Вялікія Эйсманты і Казак з аг.Пархімаўцы адпаведна.