- 
					
					Наши новости- 
			
			30 октября 2025
- 
			
			30 октября 2025
- 
			
			29 октября 2025
- 
			
			28 октября 2025
 
- 
			
			
- 
					  Запрашэнне ў Рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі.14 декабря 2022Пошта Бераст-Зюзі, ці бераставіцкага Дзеда Мароза, актыўна працуе вось ужо другі тыдзень. Памочнікі міфалагічнага ўладара халадоў Лесавік і Кікімара наведваюць установы адукацыі раёна, каб асабіста ўручыць лісты-запрашэнні дзецям, якія збіраюцца наведаць рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі. Уручана ўжо звыш трохсот лістоў.  Казачная рэзідэнцыя размешчана на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі”. Кожны год сюды прыязджаюць шматлікія экскурсійныя групы. І не толькі з нашага раёна, але і па-за яго межаў. Сёлета сядзіба бераставіцкага Дзеда Мароза расчыніць свае дзверы 16 снежня. Наведвальнікаў чакае анімацыйная праграма “Зюзя і таямніцы казачнага лесу”, напоўненая прыгодамі, чараўніцтвам і сустрэчай з каларытнымі навагоднімі персанажамі. Імянны ліст-запрашэнне ад гаспадара рэзідэнцыі дорыць дзецям радаснае прадчуванне свята і служыць прыемным сувенірам на памяць аб наведванні казачнай сядзібы. У вобразах памочнікаў Бераст-Зюзі – Лесавіка і Кікімары лісты-запрашэнні ўручаюць пачаткоўцам раёна супрацоўнікі Бераставіцкай райбібліятэкі. Яны расказваюць дзецям пра рэзідэнцыю і яе насельнікаў, суправаджаючы сустрэчы навагодняй гульнявой праграмай.      Атрымаць маляўнічае запрашэнне з рук казачных персанажаў, зрабіць з імі сэлфі і перадаць фота-прывітанне для Бераст-Зюзі дзецям прыемна і радасна. А неўзабаве іх чакае яшчэ больш яскравых эмоцый – займальная экскурсія ў навагоднюю казку, дзе жыве бераставіцкі Дзед Мароз.     РСУП Алекшыцы з'яўляюцца спонсарам для нашых дзяцей, якія жадаюць наведаць Рэзідэнцыю. 

 
						 
						 
						 
						





























