-
Наши новости
-
17 ноября 2024
-
14 ноября 2024
-
13 ноября 2024
-
11 ноября 2024
-
-
Запрашэнне ў Рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі.
14 декабря 2022Пошта Бераст-Зюзі, ці бераставіцкага Дзеда Мароза, актыўна працуе вось ужо другі тыдзень. Памочнікі міфалагічнага ўладара халадоў Лесавік і Кікімара наведваюць установы адукацыі раёна, каб асабіста ўручыць лісты-запрашэнні дзецям, якія збіраюцца наведаць рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі. Уручана ўжо звыш трохсот лістоў.
Казачная рэзідэнцыя размешчана на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі”. Кожны год сюды прыязджаюць шматлікія экскурсійныя групы. І не толькі з нашага раёна, але і па-за яго межаў.
Сёлета сядзіба бераставіцкага Дзеда Мароза расчыніць свае дзверы 16 снежня. Наведвальнікаў чакае анімацыйная праграма “Зюзя і таямніцы казачнага лесу”, напоўненая прыгодамі, чараўніцтвам і сустрэчай з каларытнымі навагоднімі персанажамі.
Імянны ліст-запрашэнне ад гаспадара рэзідэнцыі дорыць дзецям радаснае прадчуванне свята і служыць прыемным сувенірам на памяць аб наведванні казачнай сядзібы.
У вобразах памочнікаў Бераст-Зюзі – Лесавіка і Кікімары лісты-запрашэнні ўручаюць пачаткоўцам раёна супрацоўнікі Бераставіцкай райбібліятэкі. Яны расказваюць дзецям пра рэзідэнцыю і яе насельнікаў, суправаджаючы сустрэчы навагодняй гульнявой праграмай.
Атрымаць маляўнічае запрашэнне з рук казачных персанажаў, зрабіць з імі сэлфі і перадаць фота-прывітанне для Бераст-Зюзі дзецям прыемна і радасна. А неўзабаве іх чакае яшчэ больш яскравых эмоцый – займальная экскурсія ў навагоднюю казку, дзе жыве бераставіцкі Дзед Мароз.
РСУП Алекшыцы з'яўляюцца спонсарам для нашых дзяцей, якія жадаюць наведаць Рэзідэнцыю.