-
Наши новости
-
26 ноября 2024
-
24 ноября 2024
-
21 ноября 2024
-
20 ноября 2024
-
-
«Уладар сяла - 2024».
16 июня 2024Стартаваў раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла -2024”, у якім за званне лепшай сельскай сям’і Бераставіччыны змагаліся пяць актыўных і творчых сем’яў нашага раёна. У прыватнасці, РСУП “Алекшыцы” прадстаўляла сям’я Івана і Ганны Носка.
Перад пачаткам конкурснай праграмы сем’і-ўдзельнікі разгарнулі выставы творчых работ і сямейных дасягненняў, дзе дэманстравалі свае творчыя здольнасці, захапленні і любімыя сямейныя стравы, якімі яны потым з задаваленнем частавалі журы і гледачоў.
У конкурсе “Давайце пазнаёмімся” ўдзельнікі прадстаўлялі візітныя карткі сваіх сем’яў, у творчай форме расказвалі пра сябе і свае захапленні. Яны яскрава даказалі, што і на вёсцы можна не толькі жыць і працаваць, але і творча развівацца.
Пасля прадстаўлення візітных карткаў сем’і ўдзельнічалі ў конкурсе «Дрывасек», дзе муж і жонка распілоўвалі бервяно, муж рубаў дровы, а жонка складала акуратныя паляніцы, і зрабіць гэта трэба было максімальна хутка.Затым канкурсанты паказалі, што яны ўмеюць ладзіць і са свойскай жывёлай, хутка распраглі і запраглі каня ў конкурсе “Сіўка-бурка”. Завяршыў выпрабаванні конкурс “Майстар”, падчас якога таты мелі магчымасць паказаць, што яны майстры на ўсе рукі, вырубаючы з дапамогай сякеры дошку-стальніцу.Падводзячы вынікі конкурсу, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука падзякаваў усім за ўдзел у ім і імкненне да перамогі, адзначыўшы, што ўсе сем’і годна прайшлі выпрабаванні.Андрэй Іосіфавіч уручыў падзячныя пісьмы і падарункі за ўдзел у конкусе сем’ям Вербель і Бонтур і ўзнагародзіў граматамі пераможцаў і прызёраў.У прыватнасці, трэцяе месца заваявала сям’я Варабей, другое – сям’я Носка, а пераможцам раённага этапа рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2024» стала сям’я Карповіча.