РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • У чаканні Раства.
      • У чаканні Раства.
      22 декабря 2025
      • Семинар по вопросам межведомственного взаимодействия субъектов профилактики в сфере семейного неблагополучия.
      • Семинар по вопросам межведомственного взаимодействия субъектов профилактики в...
      22 декабря 2025
      • МТБанк предупреждает: флешмоб «Тайный Санта» с размещением номеров банковских карт в соцсетях может быть опасен.
      • МТБанк предупреждает: флешмоб «Тайный Санта» с размещением номеров банковских...
      21 декабря 2025
      • Делегат VII Всебелорусского народного собрания Валерий Павлюкевич, директор РСУП “Олекшицы”: «Экономика Беларуси немыслима без мощной аграрной политики».
      • Делегат VII Всебелорусского народного собрания Валерий Павлюкевич, директор...
      20 декабря 2025
  • Новости и события

    У чаканні Раства.

    RSS
    У чаканні Раства.

    У чаканні Раства.

    22 декабря 2025
     

    Праз два дні каталіцкі Касцёл будзе адзначаць адно з галоўных хрысціянскіх святаў – Нараджэнне Хрыстова. У чарговы раз хрысціянскі свет будзе ўспамінаць, як у далёкім палесцінскім Віфлееме нарадзіўся Той, каму было наканавана стаць Збаўцам усяго чалавецтва і да якога ўжо больш за дваццаць стагоддзяў вернікі ўзносяць малітвы, просьбы і падзякі. Атмасфера гэтай падзеі асацыіруецца з асаблівай радасцю і чаканнем, таму нездарма перыяд перад Божым Нараджэннем называюць Адвэнт – ад лацінскага adventus – «прыйсце». Як гэты час павінен паўплываць на духоўнае жыццё чалавека і як правесці яго сапраўды па-хрысціянску, тлумачыць ксёндз Андрэй Казлоўскі, дэкан Бераставіцкага дэканата, пробашч парафіі Святога Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы.

    Духоўная сутнасць

    –  Свята Божага Нараджэння нагадвае нам пра пачатак нашага збаўлення, дае надзею на вечнае жыццё. Для таго, каб перажыць яго належным чынам, варта рыхтавацца да свята загаддзя, а дакладней –  быць падрыхтаваным да яго заўсёды, –  гаворыць ксёндз Андрэй. –   Раству Хрыстову невыпадкова папярэднічае перыяд Адвэнту. Адвэнтам  мы можам назваць усё нашае жыццё –  час, дадзены нам Богам для таго, каб падрыхтавацца да сустрэчы са Збаўцам. Адвэнт і надыходзячае свята Божага Нараджэння напоўнены прыгожымі сімваламі: адвэнтавы вянок, раратнія свечкі, аплаткі, яслі, калядкі, вігілійная вячэра. Вядома, усе яны дапамагаюць  не толькі добра падрыхтавацца да свята, але і перажыць яго ў Божай радасці. Але якімі б прыгожымі ні былі традыцыі Адвэнту, варта памятаць, што сэнс гэтага перыяду літургічнага года ў тым, каб годна падрыхтаваць сябе да прыйсця Збаўцы, а пасля з чыстым сумленнем і шчырай радасцю сустрэць свята Божага Нараджэння. На жаль, у сучасным свеце пад ціскам спажывецкай культуры вельмі часта свята Божага Нараджэння камерцызуецца  і  за бліскучымі відовішчамі губляецца  яго духоўная сутнасць.  Падумайце самі: яшчэ напачатку Адвэнту ўпрыгожваюцца ялінкі, зіхацяць агнямі вуліцы гарадоў, завабліваюць  калядныя кірмашы, гандлёвыя кропкі запрашаюць на калядныя распрадажы  і зніжкі.   У продажы з’яўляецца шмат адвэнт–календароў з самым розным напаўненнем: ад цукерак да дэкаратыўнай касметыкі. Але які сэнс яны нясуць? Дзе там Хрыстос? У магазінах на гэты час прыпадае пік продажу, а ў сэрцах людзей сёння, як некалі ў віфлеемскім гатэлі, няма месца для Езуса.  А калі  галоўнае ў гэтым свяце –  падарункі, святло агнёў, мішура, вясёлае баўленне часу ці проста застолле, атрымліваецца, што такім чынам мы святкуем Нараджэнне  Хрыста без Хрыста! Кожны з нас павінен зразумець, што мэта Адвэнту і падрыхтоўкі да свята Нараджэння Хрыстовага –  гэта не ўзорная ўборка дома, застаўлены прысмакамі стол і жаданыя падарункі.  Самым важным з’яўляецца Бог, і калі мы  святкуем Яго нараджэнне –  нельга пакінуць Яго на заднім плане. Раство Хрыстова –  гэта не проста дата ў календары, не ялінка і падарункі. Гэта напамін пра найвялікшую падзею: Бог стаў падобны да чалавека, каб чалавек стаў падобны да Бога! Гэта дзень Нараджэння Езуса Хрыста. І адзіны падарунак, які Яму патрэбны – нашы чыстыя сэрцы.

    “Вось ідзе мой Бог”

    Адвэнт – гэта не толькі знешняя падрыхтоўка, але і падрыхтоўка сэрца. Каб дапамагчы вернікам перажываць чаканне Божага Нараджэння, каталіцкі Касцёл прапануе малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкі, якія праводзяцца ў кожнай парафіі.

    Характэрным знакам Адвэнту ў святынях з’яўляецца адвэнтавы вянок з зялёных яловых галінак. На ім размяшчаюць чатыры свечкі – сімвал чатырох нядзель Адвэнту. Кожная з гэтых свечак мае свой духоўны сэнс і запальваецца ў адпаведную нядзелю.

    Яшчэ адна традыцыя Адвэнту – ранішнія імшы ў гонар Маці Божай, якія называюцца раратнімі. Па традыцыі Рараты адбываюцца раніцай перад узыходам сонца, але бываюць і вечарам. На пачатку такіх службаў у касцёлах гасіцца святло, а вернікі запальваюць свае свечкі ці знічы, якія яны прынеслі ў святыню з дому. Запалены агонь, які мы трымаем у руках сярод змроку, азначае, што мы не спім, а чакаем Хрыста, Які павінен прыйсці.

    Немагчыма быць хрысціянінам, не ведаючы Божых законаў, Божага Слова, не разважаючы над ім. Адвэнт – гэта добры час узяць Біблію ў рукі і пазнаёміцца ў ёй з Тым, нараджэння Каго мы чакаем.

    Адвэнт часам называюць постам, але гэта не посны перыяд пакуты, смутку ці разважанняў пра нашу грэшнасць, а перыяд чування, малітвы і пакаяння. Галоўны пасыл заключаецца ў тым, каб пераасэнсаваць каштоўнасць жыцця, навучыцца ўстрымлівацца ад гневу, нецэнзурных выразаў, зайздрасці, раздражнення. Абмежаванне ва ўжыванні некаторай ежы ў  гэты перыяд карысна, але трэба разумець, што не будзе сэнсу ў такой ахвяры, калі чалавек будзе посціць нават на хлебе і вадзе, і пры гэтым хлусіць, распускаць чуткі, гарэць ад зайздрасці і так далей.

    Адвэнт з’яўляецца нагодай, каб засяродзіцца над сэнсам існавання, штодзённых заданняў, якія выконваем, і часам, каб дзяліцца досведам сваёй веры. Гэты перыяд дае нам шанс нібы нанова нарадзіцца. Удзел у рэкалекцыях у касцёле  і споведзь  дапамагае ачысціць нашы сэрцы і зрабіць іх месцам  нараджэння  Хрыста.

    Ціхая ноч, святая ноч

    Напярэдадні свята Божага Нараджэння, 24 снежня, адзначаецца яго Вігілія («начное чуванне»).  У Вігілію Божага Нараджэння стол засцілаецца белым абрусам, можна аздобіць яго яловымі галінкамі. Пад абрусам змяшчаецца сена. Пасярэдзіне стала ставіцца вігілійная свечка, святло якой з’яўляецца сімвалам прысутнасці Хрыста. Побач кладзецца Біблія і аплатка. У гэты дзень у сем’ях упрыгожваюць ёлку – яна сімвалізуе райскае дрэва жыцця, доступ да якога мы згубілі з-за першароднага граху. Езус вяртае чалавецтву доступ да вечнага жыцця, бо Ён з’яўляецца пладом адкуплення, «Дрэвам жыцця».

    Калі на небе з’яўляецца першая зорка, на ўспамін віфлеемскай зоркі, сям’я збіраецца за вігілійным сталом. Па традыцыі адно месца пакідаецца вольным як знак памяці пра памерлых блізкіх і пра падарожнікаў, якія неспадзявана могуць пастукацца ў дзверы.

    Перад тым як сесці за святочны стол, усе моляцца разам, дзякуючы Богу за чарговы пражыты год і просячы благаслаўлення ў надыходзячым. Памаліўшыся і зачытаўшы адпаведны ўрывак з Евангелля (можна Лк 2, 1–20), усе дзеляцца аплаткай і складаюць адно аднаму калядныя віншаванні і пажаданні. Гэта таксама добрая нагода, каб папрасіць прабачэння альбо падзякаваць сваім блізкім і сябрам. Абрад ламання аплаткай вучыць, што нават апошнім кавалкам хлеба трэба дзяліцца з бліжнімі, і разам з тым прыгадвае, што Божы Сын стаў Чалавекам і ўстанавіў Эўхарыстыю.

    У вігілійную вячэру, якая распачынаецца пасля дзялення аплаткай, на стол ставяць толькі посныя стравы і безалкагольныя напоі. Колькасць страваў можа быць рознай. Гэта залежыць ад матэрыяльнага стану сям’і, ад мясцовых звычаяў і здольнасцяў гаспадыні. У некаторых рэгіёнах рыхтуюць 12 страваў, якія сімвалізуюць 12 апосталаў.

    У гэты дзень з радасцю прымаюцца і нечаканыя госці. Пакідаць вольным накрытае месца за сталом – гэта прыгожы звычай, які выказвае памяць аб нашых родных і блізкіх, якія не могуць правесці Каляды разам з намі. Гэта таксама знак сувязі з памерлымі з нашых сем’яў і нашай гатоўнасці прыняць у наш дом у гэты асаблівы вечар самотнага чалавека.

    Пасля вячэры святочны настрой падтрымліваецца спевам калядак і ўзаемным адорваннем падарункамі. Затым сям’я ўся разам накіроўваецца ў касцёл на  ўрачыстую святую Імшу – Пастэрку.  

    Ад Божага нараджэння пачынаецца перыяд, у які чалавек запрашае Бога да сябе “па калядзе” – гэта значыць, каб Бог асвяціў дом, кватэру, як напісана ў Бібліі: “Вось стаю каля дзвярэй і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён са Мною (Апак. 3,20)”. Таму падчас каляднага перыяду людзі запрашаюць ксяндза да сябе, каб асвяціць сваё жыллё і атрымаць Божае благаславенне.

    Падрыхтавала Ірына МІКЛАШ

    Фота з архіва “БГ” і адкрытых інтэрнэт-крыніц

     

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025