-
Наши новости
-
26 ноября 2024
-
24 ноября 2024
-
21 ноября 2024
-
20 ноября 2024
-
-
Павлюкевич Валерий Эдуардович занесен на Доску Почета Гродненской области.
04 июля 2021Прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама моладзь, жыхары і госці Вялікай Бераставіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Паклон табе, мой беларускі край!”, які адбыўся ля помніка воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы.
— Сёння наша краіна адзначае галоўнае свята дзяржавы, — адзначыў Антон Станіслававіч, — у гэты дзень мы звяртаемся да гістарычнай памяці і аддаем даніну глыбокай павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і гераізм, а таксама выказваем словы ўдзячнасці за сумленную працу землякам у пасляваенны час. Мы разам пабудавалі суверэную дзяржаву і нясём адказнасць за яе будучыню.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Антон Кулісевіч выказаў землякам пажаданні моцнага здароўя, радасці, аптымізму, сонечнага настрою, спакою і дабрабыту ў кожным доме і мірнага неба над нашай Бацькаўшчынай.
У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і нашу незалежнаць, прагрымелі залпы святочнага салюту, а ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Затым прадстаўнікі арганізацый,устаноў і прадпрыемстваў раёна ўсклалі кветкі да помніка Воіну-вызваліцелю і Вечнага агню, аддаўшы даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сертыфікат аб занясенні на Дошку гонару Гродзенскай вобласці атрымаў дырэктару РСУП «Алекшыцы» Валерый Паўлюкевіч, «Чалавек года Гродненшчыны» па выніках 2020 года. -