-
Наши новости
-
26 ноября 2024
-
24 ноября 2024
-
21 ноября 2024
-
20 ноября 2024
-
-
Патрыятычная гадзіна ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”.
01 августа 2021У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” патрыятычнаму выхаванню моладзі і падлеткаў надаецца асаблівая ўвага. Для чытачоў тут ладзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы. Адно з такіх прайшло 30 ліпеня на пляцоўцы кала філіяла. Гэта было чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. Тэма яго “ Расці патрыётам сваёй Беларусі” – патрыятычная гадзіна; у рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка”.
Паколькі ў час летніх канікул амаль усе масавыя мерапрыемствы праходзяць на свежым паветры, сюды прыходзяць дзеці разам са сваімі бацькамі, дзядулямі і бабулямі. І гэта надае яшчэ большы каларыт кожнаму мерапрыемству, раскрываецца больш магчымасцяў для яго правядзення.
На чарговую сустрэчу былі запрошаны ваенаслужачыя 8-ай пагранічнай заставы “Сямёнаўка”. На наглядным прыкладзе яны прадэманстравалі уменне валодаць зброяй, якая знаходзіцца на ўзбраенні на заставе. Інспектар малодшы сяржант Максім Шарафудзінаў правёў майстар – клас па разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, чым вельмі зацікавіў не толькі падлеткаў, але і дарослыя, якія прыйшлі на мерапрыемства таксама паспрабавалі сябе ў гэтай справе. Нехта прыпомніў далёкія армейскія будні і праз многа гадоў , як у маладосці зірнуў у прыцэл снайперскай вінтоўкі, а хтосьці рызыкнуў павучыцца ваеннай справе. Паколькі прывезлі два аўтаматы,нават правялі спаборніцствы сярод падлеткаў і дарослых. Перамагла маладосць. Лепшым стаў Паўловіч Максім вучань 10 класа Алекшыцкай сярэдняй школы. Ён з лёгкасцю ўлажыўся у нарматывы.
Намеснік начальніка заставы прапаршчык Сяргей Нерсісян падрабязна расказаў і наглядна паказаў вучням зброю і яе характарыстыкі. Самай цяжкай з іх для дзяцей аказаўся гранатамёт, яго прымяралі на сябе нават па дваіх, але гонар перапаўняў дзіцячыя сэрцы. З якой зацікаўленасцю бралі яны зброю, разглядвалі яе, задавалі шмат пытанняў. І кожнаму далі магчымасць задаволіць сваю цікавасць.
Прывезлі на гэтую сустрэчу і служэбную аўчарку Хангу. Радасці дзяцей не было канца, калі з пагранічнага “Уазіка” ( вадзіцель ефрэйтар Антон Залепуха) выскачыла сабака.Кінолаг, радавы Дзмітрый Рандзюк расказаў як служыць сабака, чым яе кормяць, як яе трэба даглядаць.Прадэманстраваў магчымасці сваёй армейскай сяброўкі. Дзеці і дарослыя з зацікаўленасцю глядзелі як выконвае каманды Ханга: бярэ след, знаходзіць па запаху розныя прадметы… Улічваючы тое, што было скапленне народу, яна не разгубілася і выконвала ўсе каманды на “выдатна”, за гэта атрымлівала ўзнагароду, а дзеці гледзячы на яе вельмі перажывалі і нават стараліся падказваць ёй… Ханга маладая аўчарка і вельмі ласкавая, дазваляла сябе пагладзіць і нават пагуляла з дзецьмі.
Прыйшоў на мерапрыемства і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Яўген Галавач. Ён паспрабаваў сябе ў якасці байца, прыпамінаючы гады армейскай службы.
Час прабег вельмі хутка, а так не хацелася адпускаць пагранічнікаў, такое цудоўнае мерапрыемства атрымалася. Як прыемна працаваць з граматнымі, добра ведаючымі сваю справу людзьмі. Мы ўпэўнены, калі такія хлопцы служаць на граніцы, яна пад надзейнай аховай. І мы спадзяёмся, што і далей будзем супрацоўнічаць і ладзіць розныя мерапрыемствы ваенна – патрыятычнага накірунку, тым самым выхоўваць у нашага падрастаючага пакалення пачуццё гонару і патрыятызму, уменне са зброяй у руках стаць на абарону сваёй Айчыны.
Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі: начальніку пагранічнай заставы “Сямёнаўка” капітану Дзянісу Каханоўакаму, камандзіру часці гродзенскай пагранічнай групы палкоўніку Канстанціну Моластаву за дазвол правядзення сумеснага мерапрыемства.
Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава