РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные по телефону.
      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные...
      08 июня 2025
      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 июня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 июня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 июня 2025
  • Новости и события

    Патрыятычная гадзіна ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”.

    RSS
    Патрыятычная гадзіна ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”.

    Патрыятычная гадзіна ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”.

    01 августа 2021

    У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” патрыятычнаму выхаванню моладзі і падлеткаў надаецца асаблівая ўвага. Для чытачоў тут ладзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы. Адно з такіх прайшло 30 ліпеня на пляцоўцы кала філіяла. Гэта было чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. Тэма яго “ Расці патрыётам сваёй Беларусі” – патрыятычная гадзіна; у рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка”.

    Паколькі ў час летніх канікул амаль усе масавыя мерапрыемствы праходзяць на свежым паветры, сюды прыходзяць дзеці разам са сваімі бацькамі, дзядулямі і бабулямі. І гэта надае яшчэ большы каларыт кожнаму мерапрыемству, раскрываецца больш магчымасцяў для яго правядзення.

    На чарговую сустрэчу былі запрошаны ваенаслужачыя 8-ай пагранічнай заставы “Сямёнаўка”. На наглядным прыкладзе яны прадэманстравалі уменне валодаць зброяй, якая знаходзіцца на ўзбраенні на заставе. Інспектар малодшы сяржант Максім Шарафудзінаў правёў майстар – клас па разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, чым вельмі зацікавіў не толькі падлеткаў, але і дарослыя, якія прыйшлі на мерапрыемства таксама паспрабавалі сябе ў гэтай справе. Нехта прыпомніў далёкія армейскія будні і праз многа гадоў , як у маладосці зірнуў у прыцэл снайперскай вінтоўкі, а хтосьці рызыкнуў павучыцца ваеннай справе. Паколькі прывезлі два аўтаматы,нават правялі спаборніцствы сярод падлеткаў і дарослых. Перамагла маладосць. Лепшым стаў Паўловіч Максім вучань 10 класа Алекшыцкай сярэдняй школы. Ён з лёгкасцю ўлажыўся у нарматывы.

                Намеснік начальніка заставы прапаршчык Сяргей Нерсісян падрабязна расказаў і наглядна паказаў вучням зброю і яе характарыстыкі. Самай цяжкай з іх для дзяцей аказаўся гранатамёт, яго прымяралі на сябе нават па дваіх, але гонар перапаўняў дзіцячыя сэрцы. З якой зацікаўленасцю бралі яны зброю, разглядвалі яе, задавалі шмат пытанняў. І кожнаму далі магчымасць задаволіць сваю цікавасць.

                 Прывезлі на гэтую сустрэчу і служэбную аўчарку Хангу. Радасці дзяцей не было канца, калі з пагранічнага “Уазіка” ( вадзіцель ефрэйтар Антон Залепуха) выскачыла сабака.Кінолаг,  радавы Дзмітрый Рандзюк расказаў  як служыць сабака, чым яе кормяць, як яе трэба даглядаць.Прадэманстраваў магчымасці сваёй армейскай сяброўкі. Дзеці і дарослыя з зацікаўленасцю глядзелі як выконвае каманды Ханга: бярэ след, знаходзіць па запаху розныя прадметы…  Улічваючы тое, што было скапленне народу, яна не разгубілася і выконвала ўсе каманды на “выдатна”, за гэта атрымлівала ўзнагароду, а дзеці гледзячы на яе вельмі перажывалі і нават стараліся падказваць ёй… Ханга маладая аўчарка і вельмі ласкавая, дазваляла сябе пагладзіць і нават пагуляла з дзецьмі.

                Прыйшоў на мерапрыемства і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Яўген Галавач. Ён паспрабаваў сябе ў якасці байца, прыпамінаючы гады армейскай службы.

                Час прабег вельмі хутка, а так не хацелася адпускаць пагранічнікаў, такое цудоўнае мерапрыемства атрымалася. Як прыемна працаваць з граматнымі, добра ведаючымі сваю справу людзьмі. Мы ўпэўнены, калі такія хлопцы служаць на граніцы, яна пад надзейнай аховай.  І мы спадзяёмся, што і далей будзем супрацоўнічаць і ладзіць розныя мерапрыемствы ваенна – патрыятычнага накірунку, тым самым выхоўваць у нашага падрастаючага пакалення пачуццё гонару і патрыятызму, уменне са зброяй у руках стаць на абарону сваёй Айчыны.

                 Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі: начальніку пагранічнай заставы “Сямёнаўка” капітану Дзянісу Каханоўакаму, камандзіру часці гродзенскай пагранічнай групы палкоўніку Канстанціну Моластаву за дазвол правядзення сумеснага мерапрыемства.

                                  Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”  Зоя Хлебнікава

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025