-
Наши новости
-
17 ноября 2024
-
14 ноября 2024
-
13 ноября 2024
-
11 ноября 2024
-
-
НАШЫ ДЗЕЦI. Тыдзень роднай мовы адсвяткавалі ў Макараўскай сярэдняй школе.
26 сентября 2022Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 19 па 23 верасня аб’яўлены Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Прапанаваны план мерапрыемстваў вельмі змястоўны і насычаны, складаецца з раздзелаў: “Багацце беларускай мовы”, “Родная мова ў культуры і мастацтве”, “За што я люблю родную зямлю”, “Літаратура як люстэрка мовы”, “Родная мова – мова навукі”. У кожны дзень тыдня ва ўсіх установах адукацыі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Не стала выключэннем і наша школа. Напярэдадні Тыдня 16 верасня вучні ІX — XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
Пачаткоўцы правялі прэзентацыю віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”.
Для самых маленькіх, дашкалят, была арганізавана экскурсія ў школьны музей “Гісторыі роднай вёскі” і забаўляльнае мерапрыемства “Беларуская скарбонка” .
Для навучэнцаў былі арганізаваны віктарыны, конкурсы, акцыі, праекты, гульні, урокі-падарожжы: анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў) квэст-гульня “Родная мова, цудоўная мова”, урок-гульня “Мая родная мова”, гульня-падарожжа “Моўныя скарбы роднага краю”. Аб’яднаў усіх, ад выхаванцаў дашкольнай групы да выпускнікоў, гастранамічны фэст “Беларуская кухня” .
Цікавыя і змястоўныя мерапрыемсты ў рамках святавання Тыдня роднай мовы садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднай мовы, але і ўзбагацілі новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны наша народа.