РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные по телефону.
      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные...
      08 июня 2025
      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 июня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 июня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 июня 2025
  • Новости и события

    Гутаркі на тэму: "Успаміны вязня фашысцкіх канцлагераў Белабокага Георгія Аркадзьевіча".

    RSS
    Гутаркі на тэму: "Успаміны вязня фашысцкіх канцлагераў Белабокага Георгія Аркадзьевіча".

    Гутаркі на тэму: "Успаміны вязня фашысцкіх канцлагераў Белабокага Георгія Аркадзьевіча".

    11 апреля 2022

    Гісторыя чалавецтва захоўвае шмат трагічных дат і жахлівых па­дзей. Адной з самых страшных старонак XX стагоддзя стала Другая сусветная вайна, падчас якой мільёны людзей загінулі не толькі на яе франтах, але і ў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагерах, якія яшчэ называлі лагеры смерці. На тэрыторыі Германіі і акупаваных ёю краін дзейнічала больш за 14 тысяч канцэнтрацыйных лагераў, турмаў і гета. З 1933 па 1945 год праз іх прайшло каля 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх каля 12 мільёнаў загінулі. Яшчэ больш шакіруе тое, што кожны пяты вязень быў дзіцём.

    У памяць аб загінуўшых і вы­жыўшых у тым пекле людзях штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата была абраная і зацверджаная ААН не выпадкова. Яна была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

    І хоць з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло ўжо шмат гадоў, вязні, якія асабіста прайшлі праз жахі фашысцкіх засценкаў, да сённяшняга дня не могуць забыць той страшны час. Вядома, з кожным годам сведак тых падзей застаецца ўсё менш сярод іх і Георгій Белабокі з вёскі Пыхоўчыцы. Георгій Аркадзьевіч асабіста не памятае ваенных падзей, бо ён у той час быў немаўлём, нарадзіўся ў нямецкай турме, але ж успаміны сваіх родных захоўвае ў памяці да сённяшняга дня.

    На структурных падраздзяленнях сёння прайшлі гутаркі на тэму "Успаміны вязня фашысцкіх канцлагераў Белабокага Георгія Аркадзьевіча"

    -Мае бацькі, Аркадзій Георгіевіч і Ганна Аркадзьеўна Белабокія, таксама жылі ў Пыхоўчыцах, да вайны бацька працаваў настаўнікам у пачатковай школе, — расказвае Георгій Аркадзьевіч. — У жніўні 1942 года немцы арыштавалі майго бацьку як савецкага актывіста і адвезлі ў турму ў Беласток. Казалі, што тады многіх мужчын з Пыхоўчыц, Падбагоннікаў, Алекшыц і Гольняў таксама арыштавалі і адправілі ў беластоцкую турму. Як расказваў тата, яны — 11 чалавек — сядзелі ў адзіночнай камеры, спалі на падлозе, прыціснуўшыся адзін да аднаго, і калі каму трэба было павярнуцца, то мусілі варочацца ўсе. Кармілі іх вельмі дрэнна, усякімі адыходамі, хлеба не давалі наогул, збівалі, здзекаваліся з людзей.

    Неўзабаве пасля арышту бацькі немцы прыехалі і арыштавалі маму, якая была цяжарная мною. Я нарадзіўся ў беластоцкай турме 2 лістапада 1942 года, як казала мама. А дзень майго нараджэння ў дакументах пазначаны 2 лютага 1943 года, калі мяне хрысцілі ў Алекшыцкай царкве.

    Мама дакладна не расказвала, што ёй давялося перацярпець у турме з нованароджаным дзіцём, успамінала толькі, што калі я нарадзіўся, ёй дазволілі на некаторы час выходзіць са мной у турэмны двор, каб я мог падыхаць свежым паветрам, бо ў турэмнай камеры зусім не было чым дыхаць.

    Увесь гэты час, пакуль бацькі былі арыштаваныя, дома са старэйшымі дзецьмі заставалася 80-гадовая бабуля Дар’я, маці маёй мамы. У бацькоў быў яшчэ старэйшы сын Лёня дванаццаці гадоў, і дзве дачкі – 9-гадовая Зоя і 4-гадовая Ліда. Дык вось брат разам з мужчынамі з Падбагоннікаў вазіў на возе перадачы ў турму ў Беласток. На сустрэчу з бацькамі яго не пускалі, але ён здолеў перадаць запіскі, якія хавалі ў бульбяную бабку ці зашывалі ў рубцы бялізны, каб вязні маглі даведацца, што адбывалася дома.

    Маці са мной выпусцілі з турмы раней, праз некалькі месяцаў, а бацька заставаўся ўсё яшчэ там. У Калесніках быў нямецкі пастарунак, дзе знаходзіўся нямецкі камендант, і маці расказвала, як яна туды хадзіла і прасіла, каб вызвалілі бацьку, але марна. Калі дакладна бацька выйшаў з турмы, Георгій Аркадзьевіч не ведае, магчыма, ужо і пасля вызвалення ад немцаў.

    Гады турэмнага зняволення не прайшлі для бацькі бясследна, калецтва і траўмы, атрыманыя там, прывялі да страты здароўя, і ён памёр ва ўзросце 48 гадоў. Але яшчэ некаторы час пасля вяртання з турмы ён працягваў настаўнічаць, пад яго кіраўніцтвам у Пыхоўчыцах быў пабудаваны будынак новай пачатковай школы, які здаўся ў эксплуатацыю перад самай яго смерцю ў 1953 годзе.

    Георгій Аркадзьевіч успамінае, што першыя пасляваенныя гады былі вельмі цяжкія, бацька выдзяляў дзецям па кусочку хлеба на цэлы дзень, бо есці зусім не было чаго, а потым жыццё стала паціху наладжвацца.

    У 1948 годзе ён пайшоў у пачатковую школу ў Пыхоўчыцах, у 1954 годзе закончыў Мала­бераставіцкую школу і паступіў у Жыровіцкі тэх­нікум. Пасля яго заканчэння Георгій Белабокі прыйшоў працаваць у калгас “1 Мая” ў Вайцехаўшчыне шафёрам, бо хоць і меў ужо дыплом тэхніка-механіка, але быў яшчэ зусім маладым. Ён паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, здаў першую сесію і пасля яе адразу атрымаў павестку ў армію. І 12 снежня 1962 года адбыў служыць у Маскоўскую ваенную акругу на 3 гады.

    Пасля дэмабілізацыі Георгій Аркадзьевіч уладкаваўся на працу інжынерам па механізацыі працаёмкіх працэсаў у калгас “Іскра” ў Пыхоўчыцах, які потым далучылі да калгаса імя Леніна (сучасны РСУП “Алекшыцы”), так і працаваў на гэтай пасадзе да пенсіі і яшчэ 6 гадоў на пенсіі. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі, дэпутатам раённага Савета. Яго агульны працоўны стаж складае больш за 50 гадоў, ён ветэран працы.

    -Сёння зусім іншае жыццё, мы жывём мірна і шчасліва, — гаворыць Георгій Аркадзьевіч. — Мне ўжо 79 гадоў, жонцы — 76, вырасцілі дзвюх дачок, маем трох унучак. Я хачу пажадаць маладому пакаленню землякоў, каб яны не забывалі гісторыю, помнілі, якой цаной здабыты мір на нашай зямлі, бераглі яго і не дапусцілі паўтарэння такіх трагічных падзей, якія выпалі на наш лёс.

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025