РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 июня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 июня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 июня 2025
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      03 июня 2025
  • Новости и события

    МОЛАДЗЬ. Мара стала рэальнасцю.

    RSS
    МОЛАДЗЬ. Мара стала рэальнасцю.

    МОЛАДЗЬ. Мара стала рэальнасцю.

    28 июня 2020

    Іван і Ганна Носка з аграгарадка Макараўцы заўсёды марылі аб сваім уласным доме. І цяпер яны з вялікім задавальненнем назіраюць, як яго будаўніцтва паціху падыходзіць да свайго завяршэння. А такую магчымасць яны маюць кожны дзень, бо дом, што выдзеліла ім гаспадарка, знаходзіцца побач з участкам, на якім будуецца іх уласнае жыллё.

    Муж і жонка – людзі мясцовыя, Ганна Тадэвушаўна родам з вёскі Курчоўцы, а ў Івана Мікалаевіча родная вёска Одла. Абое пасля заканчэння вучобы вырашылі вярнуцца на малую радзіму, стварылі сям’ю і шчыра працуюць на роднай зямлі.

    — Я прыйшла на адпрацоўку ў калгасную сталовую, развозіла абеды на поле механізатарам, там мы і пазнаёміліся, — расказвае Ганна Тадэвушаўна. — Адразу ўзнікла адчуванне, што гэта мой чалавек, з ім мне было вельмі лёгка, як быццам бы мы былі даўно знаёмыя. Калі пажаніліся, першы год жылі ў Ваніных бацькоў, а потым гаспадарка выдзеліла нам дом у Пачобутах, а затым атрымалі вось гэты дом у Макараўцах. Ехаць жыць у горад Ваня адразу не захацеў, ён называе шматкватэрныя дамы шпакоўнямі, яны абмяжоўваюць яго свабоду.

    — Вядома, дах над галавой у нас заўсёды быў, — дадае Іван Мікалаевіч, — але хацелася, каб дом быў свой. Мы ўжо нават пачалі задумвацца аб тым, каб выкупіць службовае жыллё, але якраз выйшаў Указ Прэзідэнта №240, які прадугледжваў дзяржаўную падтрымку на будаўніцтва жылля, і мы вырашылі гэтым скарыстацца, тым больш, што ў нас нарадзілася чацвёртае дзіця. У верасні 2018 года мы атрымалі зямельны ўчастак, дзесьці год пайшоў на афармленне ўсёй дакументацыі. У райвыканкаме параілі будаўнічую арганізацыю, якая ўжо будавала дамы ў Вялікіх Эйсмантах, мы аформілі дагавор і ў кастрычніку мінулага года пачалі будаўніцтва. Умовы для нас аказаліся вельмі выгаднымі: калі сям’я жыве ў вёсцы і мае чацвёра дзяцей, дзяржава субсідзіруе 30 квадратных метраў на кожнага члена сям’і. Так што дом мы атрымаем бясплатна, і гэта самая галоўная падтрымка, якую аказала нам дзяржава, мы бязмерна за гэта ўдзячны. Вядома, нямала сродкаў на будаўніцтва сям’я накіравала і ўласных – ужо стаіць лазня, гаспадарчыя пабудовы, а яшчэ трэба правесці газ, электрычнасць, завяршыць унутраную аддзелку. Але да зімы муж і жонка Носкі плануюць ужо пераехаць у свой уласны дом.

    — Муж захацеў свой дом, і прыклаў усе намаганні, каб яго мара стала рэальнасцю, а дзяржаўная падтрымка дапамагла рэалізаваць яе ў жыццё, — усміхаецца Ганна Тадэвушаўна.

    — Я з дзяцінства люблю вясковае жыццё, працу на зямлі, адчуваю цягу да тэхнікі, — гаворыць Іван Мікалаевіч. – І хоць я атрымаў вышэйшую адукацыю, аграномам не стаў працаваць, мне больш па душы сядзець за рулём камбайна ці трактара, але ўсе атрыманыя веды я прымяняю на практыцы. Іван Носка – трактарыст-машы¬ніст цяпер ужо РУСП “Алекшыцы”, да рэарганізацыі ён працаваў у КСУП “Макараўцы”.

    — Вельмі старанны і адказны работнік, беражліва адносіцца да тэхнікі, — характарызуе яго намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Алекшыцы” Алеся Капіца. — Яму давяраюць самыя адказныя ўчасткі работы, ён заўсёды трымаецца ў лідарах, не раз станавіўся пераможцам спаборніцтва на жніве. Ды і дома Іван Мікалаевіч – аўтарытэт для дзяцей, прывучае іх да працы, напрыклад, догляд трусоў – гэта абавязак хлопчыкаў, а дзяўчынкі любяць дапамагаць маме на кухні. Дзеці ў Носкаў яшчэ невялікія: старэйшаму Арцёму — дванаццаць, Сашы — дзесяць, Ульяне — восем, а самай малодшай Сафіі ўсяго толькі тры гады.

    — Вядома, для дзяцей у горадзе больш магчымасцей, — гаворыць Ганна Тадэвушаўна, — але і ў нас тут, у Макараўцах, нядрэнная школа, хлопчыкі займаюцца футболам, а Ульяна пайшла ў музычную школу, і дарэчы, 1-ы клас закончыла на “выдатна”. Ганна Тадэвушаўна працуе ў школе прыбіральшчыцай службовых памяшканняў, сама яна таксама з мнагадзетнай сям’і – яе мама нарадзіла адзінаццаць дзяцей. — Падтрымка для мнагадзетных сямей у нашай дзяржаве аказваецца адчувальная, — упэўнены муж і жонка.

    — Сёння, каб пабудаваць уласны дом, патрэбны вельмі вялікія сродкі, а мы атрымалі яго за кошт дзяржавы. Ёсць і іншыя ільготы: у школе і садку плацім за харчаванне дзяцей толькі палову сумы, астатняе таксама пакрывае дзяржава. Ды і гаспадарка дапамагае збіраць дзяцей у школу. Вядома, нараджаючы дзяцей, мы разлічвалі ў першую чаргу на свае сілы, але вельмі рады, што нам дапамагла і дзяржава. Таму і мы адчуваем вялікую адказнасць – у нас падрастае чатыры маладых грамадзяніна, якіх трэба выхаваць добрымі людзьмі. З самага дзяцінства прывучаем дзяцей да працы, вучым адказнасці, справядлівасці, павазе да старэйшых. У вялікай сям’і, магчыма, няма таго дастатку, як там, дзе расце адно дзіця, але ў нас ёсць узаемападтрымка, уменне дзяліцца, любоў і павага. У кожнага сваё бачанне шчасця, а мы шчаслівыя разам, у нас здаровыя дзеці, ёсць магчымасць жыць і працаваць на сваёй зямлі. І мы ўпэўнены, што той, хто хоча жыць на вёсцы, таксама мае ўсе магчымасці, каб жыць добра, толькі трэба прыкласці трохі і сваіх намаганняў.

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025