РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 июня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 июня 2025
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      03 июня 2025
      • Всемирный день без табака. Как бросить курить?
      • Всемирный день без табака. Как бросить курить?
      31 мая 2025
  • Новости и события

    Хвала і пашана табе, хлебароб! Пераможцы спаборніцтва на ўборцы ўраджаю атрымалі ўзнагароды на раённым фестывалі “Дажынкі-2024”.

    RSS
    Хвала і пашана табе, хлебароб! Пераможцы спаборніцтва на ўборцы ўраджаю атрымалі ўзнагароды на  раённым фестывалі “Дажынкі-2024”.

    Хвала і пашана табе, хлебароб! Пераможцы спаборніцтва на ўборцы ўраджаю атрымалі ўзнагароды на раённым фестывалі “Дажынкі-2024”.

    23 августа 2024

    Адкрыў фестываль гаспадар бераставіцкай зямлі — старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Кадргулаў. Ён падкрэсліў, што сённяшняя урачыстасць – гэта шчырая падзяка за працу лепшым з лепшых, тым, хто ў спёку і непагадзь, з ранку да ночы працаваў на хлебнай ніве і  прымнажаў дабрабыт нашага краю.

    — Бераставіцкія аграрыі ў чарговы раз пацвердзілі свой прафесіяналізм, — адзначыў Дзмітрый Рафаэльевіч. – Сёння наш раённы каравай важкі – мы сабралі 85 з паловай тысяч тон зерня пры ўраджайнасці 64 ц/га, намалацілі 16,3 тысячы тон масласемя рапса. Гэта годны вынік і на ўзроўні вобласці, і на ўзроўні рэспублікі.

    Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Курыла ўзнагародзіў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур.

    Сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў у тройцы лідараў аказаліся Андрэй Балюк з РСУП «Алекшыцы», Васіль Васілеўскі з КСУП «Варанецкі» і Дзмітрый Антухевіч з аграфірмы «Стары Дворац».

    У маладзёжным спаборніцтве лепшых паказчыкаў дасягнулі Павел Данілаў, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пархімаўцы», Максім Салманаў, вадзіцель аўтамабіля РСУП «Алекшыцы», і Алег Анішчык, вадзіцель аўтамабіля СУП «МілкАгра».

    Сярод звёнаў па дапрацоўцы і сушцы збожжа пераможцам стала звяно Анатолія Вабішчэвіча з РСУП «Алекшыцы».

    Сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый пераможцам прызнаны Іван Гудач, галоўны аграном філіяла «Аграфірма «Стары Дворац»,  сярод галоўных інжынераў –Юрый Кладкевіч, галоўны інжынер РСУП «Алекшыцы».

     Далей цырымонію ўзнагароджання працягнуў старшыня  Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Анішчык. Граматы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ён уручыў дырэктару РУСП «Масаляны» Алегу Антушэвічу, галоўнаму аграному РСУП «Алекшыцы» Генадзію Здановічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай  вытворчасці СУП «МілкАгра» Яўгену Пічкоўскаму, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пагранічны -Агра» Віктару Трахіміку і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пархімаўцы» Васілю Сепееву.
     

    Граматай Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Андрэй Новік, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Юрый Багдзей, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Варанецкі» Алег  Дабрэнка, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Варанецкі» Ян Каспшак, кіраўнік аддзялення «Паплаўцы» акцыянернага таварыства «Малабераставіцкі элітгас» Гегам             Сукіасян, галоўны інжынер-энергетык РСУП «Алекшыцы» Аляксандр  Белавусаў, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пархімаўцы» Аляксей Македон, токар КСУП «Пагранічны-Агра» Віктар Свёкла, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пагранічны-Агра» Аляксандр Станкевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці РУСП «Масаляны» Валерый Буйко, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці РУСП «Масаляны» Віктар Багай, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Пархімаўцы» Іна Казак, кухонны рабочы КСУП «Варанецкі» Таццяна             Кухарчык, повар акцыянернага таварыства «Малабераставіцкі элітгас» Лілія Ярмолік.

    Падзяку Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі Аляксандр Ціток, вадзіцель аўтамабіля СУП «МілкАгра», Дзяніс Трайгель, аператар сушыльных установак КСУП «Варанецкі», Анатоль Цяслоўскі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай  вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас», Павел  Рабалюк, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай  вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас», Аляксандр      Кладко, вядучы аграном па ахове раслін РСУП «Алекшыцы», Аляксандр   Разумій, трактарыст-машыніст КСУП сельскагаспадарчай вытворчасці «Пархімаўцы», Віталь Русецкі, трактарыст-машыніст КСУП сельскагаспадарчай вытворчасці «Пархімаўцы», Ларыса  Карпук, загадчык склада РУСП «Масаляны», і Валерый Галабародзька, тэхнік-энергетык КСУП «Пагранічны-Агра».

    Свае падарункі для лідараў жніва падрыхтавалі і раённыя структуры грамадскіх аб’яднанняў.    

    Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»  Андрей Шчука ўручыў Падзячныя пісьмы раённай арганізацыі “Белая Русь” і падарункі  аграному-насенняводу ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Аляксею Асончыку, галоўнаму інжынеру па ахове працы РСУП «Алекшыцы» Аляксандру Рудкоўскаму і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» Віталю Данілевічу.

    Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Сяргеева ўручыла падарункі загадчыку аб’екта грамадскага харчавання РСУП «Алекшыцы» Вользе Сцяпанавай і кухоннаму рабочаму КСУП «Пархімаўцы» Дар’і Разумій.

    На раённым фестывалі былі падведзены таксама  вынікі конкурсу на лепшы дажыначны сноп і каравай.

    Па выніках конкурсу лепшым дажыначным снапом абраны сноп ААТ «Малабераставіцкі элітгас», а сярод дажыначных караваяў лепшым вызначаны каравай РСУП «Алекшыцы».

    Падарункі пераможцам конкурсу ўручыў старшыня Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў.

     

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025