РСУП Олекшицы — производитель молочной и мясной продукции в Беларуси (Гродненская область)
Рус Бел
  • Главная
  • О нас
    • Агрогородок Олекшицы
    • Наша молодежь
    • Руководство
    • История
    • Достижения
    • Вчера и сегодня
  • Продукция
  • Сферы деятельности
    • Услуги оказываемые предприятием
    • Животноводство
    • Растениеводство
    • Механизация
    • Охрана труда
  • Новости и события
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас
  • Жизнь коллектива
    • Деятельность общественных организаций
    • В память о Великой Победе
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Доска почета
    • Фотогалерея
    • Наши таланты
  • Кафе-бар
  • Контакты
    • Телефонный справочник
    • Электронные обращения
    • График приема граждан
    • Главные события 2025
    • Главные события 2024
    • Главные события 2023
    • Главные события 2022
    • Главные события 2021
    • Главные события 2020
    • Главные события 2019
    • Главные события 2018
    • Главные события 2017
    • Главные события 2016
    • Главные события 2015
    • Пресса о нас

    Наши новости

      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 июня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 июня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 июня 2025
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      03 июня 2025
  • Новости и события

    Галоўны заатэхнік бераставіцкага РСУП «Алекшыцы» Уладзімір Карытца: «Само жыццё мяне з малых гадоў прызвычайвала да сялянскай працы»

    RSS
    Галоўны заатэхнік бераставіцкага РСУП «Алекшыцы» Уладзімір Карытца: «Само жыццё мяне з малых гадоў прызвычайвала да сялянскай працы»

    Галоўны заатэхнік бераставіцкага РСУП «Алекшыцы» Уладзімір Карытца: «Само жыццё мяне з малых гадоў прызвычайвала да сялянскай працы»

    09 ноября 2022
    У тым, што бераставіцкае РСУП «Алекшыцы» пастаянна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, значная заслуга калектыву жывёлаводаў пад кіраўніцтвам галоўнага заатэхніка Уладзіміра КАРЫТЦА. Больш за трыццаць гадоў таму пасля заканчэння Гродзенскага сельгасінстытута вярнуўся спецыялістам дамоў і пачаў працоўную дзейнасць з падмены загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм. Двойчы прызначаўся на пасаду галоўнага спецыяліста.
     
    Летась у гаспадарцы надой ад кожнай з 1800 кароў дасягнуў амаль 8400 кілаграмаў малака, за год валавая вытворчасць яго перавысіла 15 тысяч тон. На малочна-таварным комплексе «Алекшыцы» пераадолены дзевяцітысячны рубеж па надоях. Практычна 80 працэнтаў прыбытку дае жывёлагадоўчая галіна. У гаспадарцы пастаянна дбаюць пра павышэнне прадукцыйнасці дойнага статка і атрыманне прадукту сорту экстра. Такой якасцю рэалізуецца звыш 70 працэнтаў малака. Высокая тэхналагічная дысцыпліна і парадак пануюць на кожнай з сямі ферм. Па праве алекшыцкай візіткай стаў па-сучаснаму абсталяваны комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. Па валавой вытворчасці ялавічыны сельгаспрадпрыемства сярод лідараў вобласці і рэспублікі.
     
    Старанне і руплівасць галоўнага заатэхніка гаспадаркі адзначаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі аблвыканкама, прысваеннем звання «Чалавек года Гродзеншчыны».
     
     
    Мураваны двухпавярховы адміністрацыйны будынак РСУП «Алекшыцы» з усіх бакоў акружаюць разгалістыя дрэвы, убраныя стракатай асенняй лістотай. Цэнтральную сядзібу, забудаваную пераважна катэджамі, перасякае ажыўленая аўтатраса Гродна — Ваўкавыск. На пагорку, у баку ад жылой зоны, узвышаюцца памяшканні адкормачнага комплексу, разлічанага на ўтрыманне 5 тысяч галоў жывёлы. Усяго ў гаспадарцы сем жывёлагадоўчых ферм. Звычайна з наведвання іх пачынаецца працоўны дзень галоўнага заатэхніка Уладзіміра Карытца. На рабочым стале яго, што ў прасторным пакоі на першым паверсе адміністрацыйнага будынка, камп'ютар, без якога сваю працу не ўяўляе. Па старой звычцы Уладзімір Уладзіміравіч не расстаецца і з аб'ёмным штодзённікам.
     
    Узгадваючы пра свае карані, зазірнуў у фаліянт і прачытаў назву канцэнтрацыйнага лагера Хамерштайн, што дзейнічаў у ваенныя гады на тэрыторыі Польшчы. Там загінуў яго дзед Іван Мікалаевіч Карытца. Вядома гэта стала дзякуючы пошукавай рабоце настаўніцы Малабераставіцкай сярэдняй школы Тамары Іванаўны Эйсмант і юных краязнаўцаў з гуртка «Вытокі». Іван Мікалаевіч у перадваенныя гады ўзначаліў арганізаваны калгас у вёсцы Верхаўляны. гітлераўцы, як толькі акупіравалі мясцовасць, адразу ж схапілі трох вясковых актывістаў, сярод якіх апынуўся і старшыня калгаса. Арыштаваных адвезлі на допыт у камендатуру ў суседняе мястэчка Індура. Больш ніякіх звестак пра іх лёс не было вядома. З першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыі ў навакольных лясах фарміраваўся партызанскі рух. Сяляне пяклі хлеб і разам з іншымі прадуктамі перадавалі народным мсціўцам. Фашысты даведаліся пра сувязь мясцовых жыхароў з партызанамі. Летам 1942 года акупанты ўварваліся ў Верхаўляны і арыштавалі ўсіх мужчын. Жанчын, дзяцей і старых сагналі ў царкву, што стаяла паміж вёскамі Верхаўляны і Горні. На вялікае шчасце, іх выпусцілі, а вёску дашчэнту спалілі.
     
    — Бабулю Наталлю Іванаўну з дваімі малымі дзецьмі на руках прынялі да сябе яе браты, — узгадвае Уладзімір Карытца. — Летам 1944-га пасля вызвалення мясцовасці Чырвонай арміяй усе пяцёра яе братоў пайшлі на фронт. Двое загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі войскамі, што адступалі. У першыя пасляваенныя гады бабуля, як і іншыя аднавяскоўцы, вярнулася ў спаленыя Верхаўляны. Талакою адбудоўвалі сядзібы. Зараз там больш як тры дзясяткі падворкаў. Пра трагедыю сведчыць памятны камень на вясковай вуліцы. На могілках спаленых вёсак у Хатыні выбіта і назва нашай. Дзякуючы пошуку следапытаў праз дзесяцігоддзі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай даведаліся пра лёс дзядулі. У школьным краязнаўчым музеі, які Тамара Іванаўна Эйсмант разам з вучнямі стварала доўгі час, сабраны ўнікальныя экспанаты пра гісторыю і людзей нашай мясцовасці. Асобны стэнд прысвечаны слыннаму земляку, доктару гістарычных навук, ганароваму прафесару Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргею Аляксандравічу Габрусевічу. Ён равеснік майго бацькі Уладзіміра Іванавіча. Няма іх у жывых. Сяргей Аляксандравіч да апошніх дзён не забываў родныя мясціны: прыязджаў да сваякоў, гутарыў з землякамі. Завітваў вучоны і на наш падворак. Бабуля любіла з ім разважаць. Мудрая была жанчына, умела арганізаваць людзей на добрую справу. Запомнілася яе выказванне: «Не рабі пакане рук» — не працуй абы-як, бо давядзецца па некалькі разоў перарабляць і дарма губляць час. Наказвала мне добра падумаць, перш чым брацца за справу. На сенажаці так увіхалася з граблямі, што ні травінкі за ёю не заставалася. Калі канём сцягвалі да стога капіцы, яна ўслед спрытна заграбала рэшткі. На бабуліным падворку заўжды панаваў ідэальны парадак, увесь інвентар стаяў спраўным на вызначаным месцы.
     
    Касіць травы мяне вучыў бабулін стрыечны брат Мацвей Георгіевіч (пашчасціла яму жывым вярнуцца з фронту). Ён замяніў мне роднага дзеда. Сяміручную касу, якую ён зладзіў, і зараз захоўваю на падворку. Застаў і прабабку па лініі бацькі Марфу Іванаўну. Запомніўся яе расповед, як пасля Першай сусветнай вайны з-за эпідэміі ўміралі людзі. Пахавала яна сваю дачку і мужа, а потым і мужавага брата з жонкаю. Круглым сіратою застаўся маленькі пляменнік. Выгадавала хлопчыка, вывела ў людзі. Шмат цікавага пра наш радавод расказваў брат маці. Любіў з ім працаваць на лузе, хадзіць у грыбы, ягады. Само жыццё мяне з малых гадоў прызвычайвала да сялянскай працы.
     
    — Мо гэта і паўплывала на ваш выбар прафесіі?
     
    — Сам вызначыў, чым заняцца. Родныя мясціны для мяне дарагія, а таму з малых гадоў настроены быў не пакідаць іх. Вёска Верхаўляны з усіх бакоў акружана векавым лесам. Здаўных-здаўна ў гэтым маляўнічым куточку жылі мае продкі. Кармілі іх зямля, лес. Бацькі да выхаду на заслужаны адпачынак працавалі ў калгасе. Маці Ніна Іванаўна даіла кароў, а бацька Уладзімір Іванавіч — механізатар. Трымалі гаспадарку. Статак кароў у вёсцы быў невялікі, таму мне, як адзінаму сыну, часта даводзілася адбываць радоўку. Пасу кароў на лузе і назіраю за іх норавам, хто сярод іх лідар. З малых гадоў дапамагаў маці на калгаснай ферме. Даіць кароў навучыўся раней, чым чытаць. Не было цяжарам для мяне цягаць поўныя вёдры з малаком. Трактары і аўтамашыны, на якіх працаваў бацька, менш цікавілі, а ў калгасным статку кожную карову ведаў.
     
    Атрымаў атэстат сталасці ў Малабераставіцкай сярэдняй школе і без ваганняў падаў дакументы для паступлення на зоаінжынерны факультэт Гродзенскага сельгасінстытута. Вучыўся па мэтавым накіраванні ад калгаса. Практычныя заняткі часта ладзіліся на жывёлагадоўчых фермах вядомага гродзенскага калгаса «Верцялішкі», дзе было чаму павучыцца.
     
    Пасля першага курса мяне прызвалі ў армію, служыў у ракетных войсках у Латвіі. Армейскае жыццё многаму навучыла. Адслужыў і вярнуўся ў студэнцтва. Даступна і цікава чытаў нам лекцыі прафесар Вітольд Казіміравіч Песціс. Вялікую ўвагу ён надаваў практычным заняткам. Вучыліся даглядаць жывёлу, распрацоўвалі рацыён кармлення, запаўнялі дакументацыю. Усё гэта потым спатрэбілася ў практычнай дзейнасці.
     
    — З чаго яна ў вас пачалася?
     
    — З падмены водпускаў загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм. У нашай гаспадарцы яны былі ў вёсках Вольні, Жукевічы, Малыя Эйсманты, Падбагонікі, а ў Алекшыцах таксама жывёлагадоўчы комплекс і свінаферма. Некаторыя з іх значна аддалены ад цэнтральнай сядзібы. Рана ўставаў і позна вечарам вяртаўся дамоў. Прызвычайваўся да людзей у калектывах, кожнага жывёлавода ведаў. Шмат дапамагаў мне, раіў як паступаць тагачасны старшыня алекшыцкага калгаса Уладзімір Ігнатавіч Лябецкі. Побач з цэнтральнай сядзібай гаспадаркі пабудавалі адкормачны комплекс, там стаў працаваць заатэхнікам. 
     
    — У гады маладыя, пэўна, у сэрцы закіпалі і пачуцці?
     
    — У нашых Верхаўлянах клуба не было, а таму з навакольных вёсак моладзь збіралася на танцы ў Алекшыцы, Малую Бераставіцу. Увечар сябры лёталі на матацыклах па гулянках. Такой раскошы сабе не мог дазволіць. Але, канешне, марыў пра сям'ю. Жонкай стала жанчына, у якой было трое дзяцей. Нарадзіўся і ў нас хлопчык. Сямейнае жыццё неяк не склалася. Не суджана. Рассталіся мірна. Нашаму сыну Сяргею тады споўнілася дзесяць гадоў. З малым вярнуўся да бацькоў. Ён скончыў школу, атрымаў прафесію слесара. Працуе на БЕЛАЗе, у яго ўжо свая сям'я. 
    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация


    • © РСУП «Олекшицы», 2025