РСУП Алекшыцы - вытворца малочнай і мясной прадукцыі ў Беларусі (Гродзенская вобласць)
Рус Бел
  • Галоўная
  • Пра нас
    • Аграгарадок Алекшыцы
    • Наша моладзь
    • Кіраўніцтва
    • Гісторыя
    • Дасягненні
    • Учора і сёння
  • Прадукцыя
  • Сферы дзейнасці
    • Паслугі прадпрыемстваў
    • Жывёлагадоўля
    • Раслінаводства
    • Механізацыя
    • Ахова працы
  • Навіны і падзеі
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015
  • Жыццё калектыва
    • Дзейнасць грамадскіх арганізацый
    • У памяць аб Вялікай Перамозе
    • Здаровы лад жыцця
    • Адзіны дзень інфармавання
    • Пошаны гонару
    • Фотагалерэя
    • Нашы таленты
  • Кафэ-бар
  • Кантакты
    • Тэлефонны даведнік
    • Электронныя звароты
    • Графік прыёму грамадзян
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015

    Наши новости

      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные по телефону.
      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные...
      08 чэрвеня 2025
      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 чэрвеня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 чэрвеня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 чэрвеня 2025
  • Навіны і падзеі

    Сям’я Кудлаш стала пераможцам раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2022».

    RSS
    Сям’я Кудлаш стала пераможцам раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2022».

    Сям’я Кудлаш стала пераможцам раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2022».

    18 чэрвеня 2022

    Святочныя мерапрыемствы пачаліся з  раённага этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2022”, у  якім за званне лепшай сельскай сям’і  Бераставіччыны   змагаліся пяць  найбольш актыўных маладых сем’яў з сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна.

    КСУП “Пагранічны-Агра” прадстаўляла сям’я Івана і Таццяны Карповічаў, 

    КСУП “Малабераставіцкі элітгас” —  сям’я Валянціна і Вікторыі Семаковічаў,

    КСУП “Пархімаўцы” – сям’я Арцёма і Таццяны Рыжых,

    РСУП “Алекшыцы” – сям’я Аляксея і Анжалікі Кудлаш,

    а КСУП “Варанецкі” – сям’я Алега Лошака і Наталлі Ярэська.

    Яшчэ да пачатку  конкурснай праграмы сем’і-ўдзельнікі разгарнулі ў парку выставы творчых работ і сямейных дасягненняў, дзе дэманстравалі  ўсе свае  здольнасці, захапленні і любімыя сямейныя стравы. Дарэчы, паспрабаваць гэтыя прысмакі і ацаніць майсэрства гаспадынь маглі не толькі члены журы, але і ўсе жадаючыя. 

    Конкурсная праграма ўключала ў сябе шэсць відаў спаборніцтва, прычым, адзін з іх – конкурс відэаролікаў “Лепшы сельскі падворак” быў падрыхтаваны загадзя, а астатнія пяць праходзілі пад пільным вокам журы і гледачоў.

    У конкурсе “Давайце пазнаёмімся” ўдзельнікі прадстаўлялі візітныя  карткі сваіх сем’яў, у творчай форме расказвалі пра сябе і свае захапленні.   Яны яскрава даказалі, што і на вёсцы можна не толькі жыць і працаваць, але і творча развівацца.

    Першай на сцену выйшла сям’я  Алега Лошака і Наталлі Ярэська з аграгарадка Вялікія Эйсманты. Алег Аляксандравіч працуе  ў КСУП “Варанецкі” трактарыстам-машыністам, а Наталля Генадзьеўна – вядучы заатэхнік-селекцыянер, у іх сям’і выхоўваецца трое дзяцей: 14-гадовы Аляксандр, 8-гадовы Ігар і   дачушка Настасся, якой 5 гадоў.

    У сям’і  Рыжых з аграгарадка Пархімаўцы, тата – Арцём Алегавіч – галоўны інжынер па ахове працы, а мама Таццяна Іванаўна – тэхнік па ўліку і ідэнтыфікацыі жывёл КСУП “Пархімаўцы”, яны выхоўваюць двух сыноў: Глеба і Філіпа.

    У Валянціна Георгіевіча  і Вікторыі Уладзіміраўны Семаковічаў з Малой Бераставіцы  падрастае 8-гадовая дачка Анастасія  і 5-гадовы сын Аляксей.

    Сям’я Карповічаў  з аграгарадка Пагранічны мнагадзетная: у Івана Валер’евіча, які працуе трактарыстам-машыністам у мясцовай гаспадарцы,  і Таццяны Анатольеўны трое дзяцей: 6-гадовая Соф’я, 2-гадовы Багдан і Данііл, якому толькі годзік. Малодшыя хлопчыкі не ўдзельнічалі ў конкурсе, а вось Соф’я актыўна дапамагала бацькам у выступленні.

    Завяршыла конкурс візітак  сям’і Кудлаш з аграгарадка Алекшыцы. Аляксей Леанідавіч — вядучы эканаміст, а   Анжаліка Іванаўна – спецыяліст па кадрах  РСУП “Алекшыцы”,  у іх падрастае дзевяцігадовая дачушка Варвара.

    Пасля прадстаўлення візітных карткаў сем’і  адправіліся ўдзельнічаць у конкурсе «Дрывасек», дзе муж і жонка  распілоўвалі бервяно, потым муж рубаў дровы, а жонка складала акуратныя паляніцы, і зрабіць гэта трэба было максімальна хутка.

    Затым яны паказалі, як ладзяць са свойскай жывёлай, прадэманстравалі ўменне распрагаць і запрагаць каня ў конкурсе “Сіўка-бурка”.

    У “Сельскай спартыўнай эстафеце” ўдзельнікі конкурсу змагаліся за званне самых спартыўных.

    Завяршыў выпрабаванні конкурс “Майстар”, падчас якога таты мелі магчымасць паказаць, што яны майстры на ўсе рукі,  вырубаючы  з дапамогай сякеры дошку-стальніцу.

    Падводзячы вынікі конкурсу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч падзякавала ўсім сем’ям  за ўдзел у праекце,   за іх актыўнасць, творчасць і імкненне да перамогі, за зарад пазітыўных эмоцый, якія яны падарылі гледачам, а таксама выказала падзяку КСУП “Пархімаўцы” за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

    Алена Уладзіміраўна ўручыла падзячныя пісьмы за ўдзел у конкусе семьям Лошак і Семаковіч, і  ўзнагародзіла граматамі сем’і- прызёры.

    Па выніках конкурсу трэцяе месца заваявала сям’я Рыжых,

    другое – сям’я Карповічаў,

    а пераможцам раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2022» стала сям’я Кудлаш з аграгарадка Алекшыцы, якая і будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе.

    Дарэчы, каштоўныя падарункі для прызёраў конкурсу падрыхтавалі раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, а райкам БРСМ набыў падарункі для ўсіх дзяцей.

     

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация

      • OK
      • tg
      © РСУП «Алекшыцы», 2025