-
Наши новости
-
14 сакавіка 2025
-
13 сакавіка 2025
-
12 сакавіка 2025
-
10 сакавіка 2025
-
-
Прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.
31 ліпень 202129 ліпеня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.
На яе сабраліся чытачы нгеабыякавыя да гісторыі сваёй мясцовасці, тыя, каго цікавіць міналае жыццё продкаў…
Бібліятэкар адкрыла мерапрыемства і адзначыла важнасць выдання кнігі земляка, гісторыка і проста цудоўнага чалавека.
Адбылася электронная прэзентацыя самой кнігі, у якой аўтар падрабязна, гартаючы наглядны матэрыял спыняўся на самых цікавых гістарычных момантах, якія ўвайшлі ў змест кнігі. Тут жа можна было паглядзець вельмі цікавыя фотаздымкі гістарычных мясцін і знакамітых людзей нашай мясцовасці.
Гісторыя Алекшыцкая царквы, Божая горка , верхаўлянскае свяцілішча, будынкі ХІХ стагоддзя, Жукевічскія могілкі, пагораўшчына, валуны, Алекшыцкая школа… “ Вось і турыстычны маршрут пастроены… Наша мясцовасць багата гістарычнымі падзеямі і цікавымі людзьмі, таму нам ёсць што паказаць турыстам…” – падкрэсліў у сваім выступленні аўтар.
Затым пачаўся канструктыўны дыялог з аўтарам. З пажаданнямі добрага здароўя, новых гістарычных адкрыццяў, плённай працы выступілі: старшыня РСУП “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, дырэктар “Алекшыцкай сярэдняй школы” Валянціна Паддубіцкая, настаяцель храма пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Алекшыцы протаіерэй Сергій Гмір, бухгалтар РСУП “Алекшыцы” Тамара Сіцько, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алекшыцкай сярэдняй школы Галіна Румак, якая таксама збірае матэрыялы пра гісторыю сваёй мясцовасці і друкуе ( кніга “ Масаляны: праз смугу стагоддзяў”). Яна дапамагла матэрыяламі Леаніду Калесніку пры напісанні яго кнігі.
Сваю кнігу аўтар ужо падараваў на памяць многім арганізацыям: алекшыцкай сярэдняй школе, дзе ён вучыўся, філіялу “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, дзе ён правёў шмат часу, будучы вучням і прачытаў мноства гістарычных кніг, а таксама падараваў дзве кнігі кіраўніцству РСУП “Алекшыцы”, зараз адна з іх знаходзіцца ў кабінеце намасніка старшыні па ідэялагічнай рабоце Алесі Капіцы, дзе кожны можа яе пачытаць, а другую Валерый Паўлюкевіч па - сяброўску падараваў старшыні алекшыцкага сельскага Савета Віталію Галавачу.
Ад усіх удзячных чытачоў, якія паважаюць і цэняць сваю гісторыю, бібліятэкар уручыла аўтару на памяць каштоўны падарунак. Сродкі на яго пакупку выдзеліў старшыня РСУП “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, за што яму вялікі дзякуй!
Шчырае ўсім дзякуй за падтрымку і ўдзел у мерапрыемстве. Усім, хто не застаўся абыякавым і адгукнуўся на запрашэнне прыняць удзел у гэтым цудоўным і вельмі патрэбным для ўсіх нас мерапрыемстве.
Вельмі важна ведаць сваю гісторыю, паважаць сваіх продкаў, ганарыцца знакамітымі людзьмі сваёй мясцовасці, гаварыць пра гэта, каб ведалі далёка за межамі, у якой цудоўнай мясцовасці мы жывём. Калі чалавек ведае сваё мінулае – у яго ёсць будучыня.
Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава