РСУП Алекшыцы - вытворца малочнай і мясной прадукцыі ў Беларусі (Гродзенская вобласць)
Рус Бел
  • Галоўная
  • Пра нас
    • Аграгарадок Алекшыцы
    • Наша моладзь
    • Кіраўніцтва
    • Гісторыя
    • Дасягненні
    • Учора і сёння
  • Прадукцыя
  • Сферы дзейнасці
    • Паслугі прадпрыемстваў
    • Жывёлагадоўля
    • Раслінаводства
    • Механізацыя
    • Ахова працы
  • Навіны і падзеі
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015
  • Жыццё калектыва
    • Дзейнасць грамадскіх арганізацый
    • У памяць аб Вялікай Перамозе
    • Здаровы лад жыцця
    • Адзіны дзень інфармавання
    • Пошаны гонару
    • Фотагалерэя
    • Нашы таленты
  • Кафэ-бар
  • Кантакты
    • Тэлефонны даведнік
    • Электронныя звароты
    • Графік прыёму грамадзян
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015

    Наши новости

      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные по телефону.
      • Так можно стать жертвой мошенников. Почему нельзя сообщать свои личные данные...
      08 чэрвеня 2025
      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 чэрвеня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 чэрвеня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 чэрвеня 2025
  • Навіны і падзеі

    Прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    RSS
    Прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    Прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    31 ліпень 2021

               29 ліпеня ў  філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла прэзентацыя кнігі Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

               На яе сабраліся чытачы нгеабыякавыя да гісторыі сваёй мясцовасці, тыя, каго цікавіць міналае жыццё продкаў…

              Бібліятэкар адкрыла мерапрыемства і адзначыла важнасць выдання кнігі земляка, гісторыка і проста цудоўнага чалавека.

              Адбылася электронная прэзентацыя самой кнігі, у якой аўтар падрабязна, гартаючы наглядны матэрыял спыняўся на самых цікавых гістарычных момантах, якія ўвайшлі ў змест кнігі. Тут жа можна было паглядзець вельмі цікавыя фотаздымкі гістарычных мясцін і знакамітых людзей нашай мясцовасці.

             Гісторыя Алекшыцкая царквы, Божая горка , верхаўлянскае свяцілішча, будынкі ХІХ стагоддзя, Жукевічскія могілкі, пагораўшчына, валуны, Алекшыцкая школа… “ Вось і турыстычны маршрут пастроены… Наша мясцовасць багата гістарычнымі падзеямі і цікавымі людзьмі, таму нам ёсць што паказаць турыстам…” – падкрэсліў у сваім выступленні аўтар.

             Затым пачаўся канструктыўны дыялог з аўтарам. З пажаданнямі добрага здароўя, новых гістарычных адкрыццяў, плённай працы выступілі: старшыня РСУП “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, дырэктар “Алекшыцкай сярэдняй школы” Валянціна Паддубіцкая, настаяцель храма пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Алекшыцы протаіерэй Сергій Гмір, бухгалтар РСУП “Алекшыцы” Тамара Сіцько, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алекшыцкай сярэдняй школы Галіна Румак, якая таксама збірае матэрыялы пра гісторыю сваёй мясцовасці і друкуе ( кніга “ Масаляны: праз смугу стагоддзяў”). Яна дапамагла матэрыяламі Леаніду Калесніку пры напісанні  яго кнігі.

     

             Сваю кнігу аўтар ужо падараваў на памяць многім арганізацыям: алекшыцкай сярэдняй школе, дзе ён вучыўся, філіялу “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, дзе ён правёў шмат часу, будучы вучням і прачытаў мноства гістарычных кніг, а таксама падараваў дзве кнігі кіраўніцству РСУП “Алекшыцы”, зараз адна з іх знаходзіцца ў кабінеце намасніка старшыні па ідэялагічнай рабоце Алесі Капіцы, дзе кожны можа яе пачытаць, а другую Валерый Паўлюкевіч па - сяброўску падараваў старшыні алекшыцкага сельскага Савета Віталію Галавачу.

              Ад усіх удзячных чытачоў, якія паважаюць і цэняць сваю гісторыю, бібліятэкар уручыла аўтару на памяць каштоўны падарунак. Сродкі на яго пакупку выдзеліў старшыня РСУП “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, за што яму вялікі дзякуй!

             Шчырае ўсім дзякуй за падтрымку і ўдзел у мерапрыемстве. Усім, хто не застаўся абыякавым і адгукнуўся на запрашэнне прыняць удзел у гэтым цудоўным і вельмі патрэбным для ўсіх нас мерапрыемстве.

             Вельмі важна ведаць сваю гісторыю, паважаць сваіх продкаў, ганарыцца знакамітымі людзьмі сваёй мясцовасці, гаварыць пра гэта, каб ведалі далёка за межамі, у якой цудоўнай мясцовасці мы жывём. Калі чалавек ведае сваё мінулае – у яго ёсць будучыня.

             Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава

                 

            

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация

      • OK
      • tg
      © РСУП «Алекшыцы», 2025