РСУП Алекшыцы - вытворца малочнай і мясной прадукцыі ў Беларусі (Гродзенская вобласць)
Рус Бел
  • Галоўная
  • Пра нас
    • Аграгарадок Алекшыцы
    • Наша моладзь
    • Кіраўніцтва
    • Гісторыя
    • Дасягненні
    • Учора і сёння
  • Прадукцыя
  • Сферы дзейнасці
    • Паслугі прадпрыемстваў
    • Жывёлагадоўля
    • Раслінаводства
    • Механізацыя
    • Ахова працы
  • Навіны і падзеі
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015
  • Жыццё калектыва
    • Дзейнасць грамадскіх арганізацый
    • У памяць аб Вялікай Перамозе
    • Здаровы лад жыцця
    • Адзіны дзень інфармавання
    • Пошаны гонару
    • Фотагалерэя
    • Нашы таленты
  • Кафэ-бар
  • Кантакты
    • Тэлефонны даведнік
    • Электронныя звароты
    • Графік прыёму грамадзян
    • Галоўныя падзеі 2024
    • Галоўныя падзеі 2023
    • Галоўныя падзеі 2022
    • Галоўныя падзеі 2021
    • Галоўныя падзеі 2020
    • Галоўныя падзеі 2019
    • Галоўныя падзеі 2018
    • Галоўныя падзеі 2017
    • Галоўныя падзеі 2016
    • Галоўныя падзеі 2015

    Наши новости

      • Благоустройство по новым правилам.
      • Благоустройство по новым правилам.
      07 чэрвеня 2025
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      • Работники РСУП "Олекшицы" на выставке "Белагро-2025".
      06 чэрвеня 2025
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      • В Telegram участились кражи аккаунтов: что происходит и как защититься.
      04 чэрвеня 2025
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      • Главный зоотехник Владимир Корытцо более 35 лет отдал любимому делу.
      03 чэрвеня 2025
  • Навіны і падзеі

    Гісторыя Алекшыц у кнізе Леаніда Раманавіча Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    RSS
    Гісторыя Алекшыц у кнізе Леаніда Раманавіча Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    Гісторыя Алекшыц у кнізе Леаніда Раманавіча Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”.

    08 кастрычніка 2020

    Гэтая кніга прысвечана гісторыі, прыродзе і культуры некалькіх вёсак мясцовасці, указанай у назве: ад Алекшыц да Эйсмантаў. Дапытлівы чытач даведаецца з яе пра разбураны алекшыцкі замак, разам з аўтарам паспрабуе разгадаць загадкі алекшыцкай царквы, павандруе па мясцовых рэчках ад вытокаў да вусцяў, даследуе помнікі прыроды нашага краю, пазнаёміцца з лёсамі неардынарных творчых людзей нашых ваколіц. Некалькі эсэ ўяўляюць сабой успаміны аўтара пра сваіх настаўнікаў, продкаў. Цікавасць чытача выклічуць імёны і прозвішчы першых пасяленцаў Алекшыц (1509 г.), а таксама невытлумачальныя паранармальныя з’явы нашай мясцовасці.


    Асаблівую каштоўнасць надаюць выданню рупна скла­дзеныя аўтарам слоўнікі мянушак і мікратапонімаў. У кнізе ўпершыню апублікаваны спавядальныя роспісы Алекшыцкай царквы з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва і ўласнага архіва аўтара. Каштоўнасць іх ўзрастае яшчэ і з прычыны страты архіўных дакументаў Алекшыцкай царквы і поўнай іх адсутнасці ў дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі. Клапатліва захаваныя і даследаваныя аўтарам, гэтыя ўнікальныя гістарычныя крыніцы дазволяць выхадцам з Алекшыц, Жукевіч, Ярмоліч, Кубельнікаў, Навасёлак, Пыхоўчыц знайсці сваіх продкаў нават да дзясятага калена, бо адсылаюць нас на два стагоддзі назад, аж у часы ўніяцтва (1824 г.). Усяго такіх спісаў прыха­джан Алекшыцкай царквы тры: акрамя названага, яшчэ і за 1843 і 1929 гады. Можна толькі пазайздросціць карэнным жыхарам Алекшыцкіх ваколіц, бо няшмат каму ўдаецца скласці свой радавод нават з дапамогай архіваў з-за адсутнасці дакументаў.


    Выхад гэтай кнігі – дарагі ва ўсіх сэнсах гэтага слова падарунак настаўніка-патрыёта землякам у Год малой радзімы. Застаецца толькі пашкадаваць, што тыраж кнігі, выдадзенай за кошт аўтара, невялікі (100 экзэмпляраў) і пазайздросціць тым, хто здолее яе атрымаць, бо з-за малога тыражу кніга ўваччу становіцца бібліяграфічнай рэдкасцю.
     

    Назад
  • Молодежь Беларуси
  • Гродненщина вчера и сегодня
  • Безвизовый въезд Grodno VISAFREE
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
  • Безопасность детей в сети
  • Растениеводство
  • Животноводство
  • Механизация

      • OK
      • tg
      © РСУП «Алекшыцы», 2025