У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” 15 лютага ў піянерскай дружыне “Юнацтва” адбыўся піянерскі збор “Жывая памяць”, прысвечаны вываду савецкіх войск з Афганістана. На збор быў запрошаны воін-афганец Іосіф Барцэвіч, які з 1985 па 1987 год быў удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане. Дзеці ўважліва слухалі аповед Іосіфа Браніслававіча аб службе ў Афганістане, аб цяжкасцях салдацкага жыцця, ваенных буднях і гераізме маладых хлопцаў. Шмат пытанняў узнікала ў час размовы, і на кожнае атрымлівалі поўныя і змястоўныя адказы, падцверджаныя фотаздымкамі, узнагародамі. Піянеры з цікавасцю разглядалі фотаздымкі, на якіх прадстаўлены моманты адпачынку салдат, ваенная тэхніка, аэрадром. Вялікае ўражанне засталося ў дзяцей аб узнагародах Іосіфа Браніслававіча. Піянеры ў сваю чаргу чыталі вершы пра загінуўшых у баях герояў, зачытвалі ўрыўкі з салдацкіх пісем родным і блізкім людзям. Затым ушанавалі хвілінай маўчання салдат гэтай страшнай вайны.
Колькі суму і болю чулася ў словах піянераў, калі яны падбіралі асацыяцыі да слова вайна, і з вялікай асалодай расказвалі аб сваім мірным дзяцінстве, аб поспехах у школе, аб сям’і і сваёй Радзіме. У канцы збора кожны гаварыў аб тым, што нам не патрэбна вайна. Мы за шчаслівае дзяцінства!